Ах, верасень, пара грыбная

Источник материала:  

Ніхто, напэўна, не адкажа, чаму дарослы чалавек, якi знайшоў звычайны баравік, будзе радавацца як дзіця.

Ну вось, здаецца, i настае пара, калi аматары цiхага палявання не ведаюць спакою, не могуць дачакацца выхадных, бо iх нясцерпна цягне ў лес. Якраз i дажджы ўчасцiлiся, а з iмi i туманы, вiльгаць. Проста iдэальныя ўмовы для грыбоў. У вераснi iх многа, прычым самых розных. Паплылi над зямлёй туманы — збiрайся ў грыбы рана, здаўна гавораць у народзе. А ў маiм далёкiм дзяцiнстве, у роднай вёсцы, з усiх бакоў атуленай лесам, мацi, каб падахвоцiць мяне, яшчэ вечарам казала: «Сынок, грыб чакаць не будзе, хто першы прыйдзе, той яго i знойдзе…»

Праўда, сына не трэба было падганяць. Яшчэ прыцемкам босы па халоднай расе спяшаўся ён у лес, каб нiхто яго не апярэдзiў у запаветных мясцiнах, каб адчуць такую незвычайную радасць галоднага пасляваеннага дзяцiнства — набраць грыбоў, прынесцi iх поўны кош дамоў i яшчэ здалёку крыкнуць: «Мама, глядзi!»

Сярод жыхароў Мiнска славу самых грыбных лясоў набылi лагойскiя. Тысячы людзей прыязджаюць сюды ў вераснi i вяртаюцца дамоў з поўнымi кашамi, вёдрамi. Нават у будныя днi лес не можа адпачыць ад такога нашэсця. Усё заканамерна: збор грыбоў захапляе чалавека так, як нiякi iншы занятак. Тут разам сышлiся пачуццi, якiя незвычайна нас узрушаюць, радуюць, хвалююць, даюць столькi добрых эмоцый, настрою, што ты жывеш гэтымi цудоўнымi ўражаннямi яшчэ доўгi час. Альбо яшчэ такi цiкавы момант. Калi дома перабiраеш тыя самыя прыгажуны-баравiкi, зноў перажываеш радасныя хвiлiны. «Вось гэты велiкан, — кажаш сваiм, — хаваўся пад ялiнай, ледзь яго ўбачыў. А гэтыя тры, быццам родныя браты, мясцiлiся каля старой бярозы. На палянцы асаб-лiва мне пашанцавала: узяў ажно дзесяць грыбоў…» Вось так: успамiн пра кожны прынесены дамоў баравiк. Пра сыраежкi, маслякi, лiсiчкi я не гавару — гэта проза. Сапраўдная паэзiя, узнёсласць, задавальненне i радасць менавiта баравiк, бо нездарма ж яго называюць царом грыбоў.

Белыя грыбы, баравiкi — адно i тое, проста iх адрознiваюць у залежнасцi ад таго, пад якiмi дрэвамi выраслi. Пад дубамi я часта браў моцныя, з тоўстымi каранямi, рудымi шапкамi. Пра такiх вельмi вобразна сказаў Якуб Колас: «Сядзяць грыбы, як капыты». Рудая шапка ў тых, што растуць у яловых лясах. А вось у грыбоў, якiя выпеставаў бярозавы гай, шапачка светлая. Яшчэ на колер яе ўплываюць умовы: яна амаль белая ў тых грыбоў, якiя выраслi ў цяньку, пад галiнамi, цi прыкрытыя мохам. Цёмна-карычневая — у тых, што выбралi для сябе светлыя, вясёлыя палянкi, рэдкi лес…

Iншы раз белыя грыбы могуць здзiвiць сваiмi памерамi. У вераснi 1961 года пад Мiнскам знайшлi сапраўднага велiкана, у якога дыяметр шапкi быў ажно 58 сантыметраў.

У вераснi можна набраць грыбоў у любым лесе, сцвярджаю гэта катэгарычна. Галоўнае, трэба iх умець шукаць. Ля вёскi, дзе наша дача, лес невялiкi, i ў вераснi дасцiпныя грыбнiкi прачэшуць яго ва ўсiх напрамках. Але нам з жонкай шанцуе, бо мы ведаем у «сваiм» лесе маленькiя запаветныя куточкi, помнiм нават дрэвы, кусты, каля якiх абавязкова будуць чакаць нас белыя грыбочкi, падасiнавiкi, сыраежкi, грузды. Сапраўды, у сваёй шчодрасцi наш лес незвычайны, хоча кожнага, хто да яго завiтае, чымсьцi абрадаваць, каб чалавек меў тут хоць невялiчкую ўцеху.

…Нетаропка крочым па ўскрайку лесу. Луг засцелены белым покрывам туману, ён густа вiсiць на кустах. Трава амыта свежай расой. Лес па-асенняму крыху ўжо задуменны, бярозкi нават у лёгкай сумоце, дрыготкай насцярожанасцi, палахлiвасцi ад таго, што не бачылi сонца.

Дыхаецца лёгка i свабодна, мяне ахапiў такi вядомы ўсiм грыбнi-кам азарт, чакаю толькi аднаго — калi ж парадуе першы грыб, якiм ён бу-дзе. Ага, што такое вытырк-нулася ля бярозкi? Не магу памылiцца — баравiк паказаў сваю шапачку. Падыходжу да яго, не спяшаюся зразаць, хочацца больш палюбавацца гэтым лясным цудам. Шапачка светла-карычневая, мокрая ад расы, корань моцны. А ўвесь грыб тоўсты, нават пузаценькi, бы той купец, якi задаволены ўсiм. Мясцiнка добрая i шчодрая: бярэм тут яшчэ пяць адмысловых баравiкоў.

У мяне няма магчымасцi расказаць пра ўсе грыбныя знаходкi, якiя нас парадавалi. Ля лясной дарожкi знайшлi некалькi абабкаў. А два iх, такiя вясёлыя i гарэзлiвыя, дык проста выбеглi на светлую палянку. Зайшлi ў лес, дзе асiны, хвоi i бярозы, а тут нам насустрач падасiнавiкi на высокiх ножках, у чырвоных берэтах. Дзе кольвечы дружна выглянулi апенькi, быццам спахапiлiся, што спазнiлiся.

Усё, што наблiжае чалавека да прыроды, надзвычай дорага, тым больш у наш тлумны час. Грыбы, безумоўна, тут займаюць асаблiвае месца. Цi не таму зараз столькi людзей, у тым лiку i гарадскiх жыхароў, адпраўляюцца ў лес на цiхае паляванне. Гэта i цудоўны адпачынак, i сустрэча з прыродай, i спартыўны азарт, i надзвычай смачныя, ну проста далiкатэсы, стравы на нашым стале.

Заканамернае пытанне: цi многа грыбоў у беларускiх лясах? Колькi iх выбiраюць людзi, цi не пагражае iм знiшчэнне? Гутару з галоўным спецыялiстам профiльнага аддзела Мiнпрыроды рэспублiкi Таццянай Маляўка:

— Бiялагiчныя запасы грыбоў у апошнi час складаюць прыкладна 50 тысяч тон штогод. Экс-плуатацыйныя — гэта тыя грыбы, якiя людзi бяруць i выкарыстоўваюць за такi ж перыяд кожны год каля 27 тысяч тон. З гэтага аб’ёму нарыхтавана кааператарамi, камерсантамi i перапрацавана грыбоў: у 2006 годзе — 6,5 тысячы тон, у 2007-м — прыкладна 4,3 тысячы, летась — звыш 6 тысяч тон. Тыя ж грыбы, што збiрае насельнiцтва, тут не ўлiчаны. Па эксплуатацыйных запасах першае месца займае Мiнская вобласць, другое — Вiцебская.

— А якiх грыбоў больш за ўсё ў нашых лясах?

— Лiсiчак, на iх долю прыпадае звыш 10 тысяч тон эксплуа-тацыйных запасаў. Падбярозавiкi — 6 тысяч, апенькi — больш за 4, белыя — 3, падасiнавiкi — 2,7 тысячы тон. Безумоўна, ураджай грыбоў залежыць ад умоў, у якiх яны растуць. I самае галоўнае — узрост лесу, у старым грыбам не надта прыемна.

Ёсць i iншыя прычыны, у тым лiку нашы адносiны да «зялёнага сябра», дзiкiя нашэсцi разбуральнiкаў-браканьераў.

←«Мисс Интерконтиненталь-2009»: первое дефиле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика