Школьнiкi будуць здаваць залiк па ПДР

Источник материала:  

Мiнiстэрства адукацыi зацвердзiла спецыяльную праграму па вывучэннi правiлаў дарожнага руху, распрацаваную Дзяржаўтаiнспекцыяй МУС Беларусi. Пачынаючы з верасня "дарожная грамата" даводзiцца да выхаванцаў дзiцячых садкоў, школьнiкаў, студэнтаў, людзей працоўнага ўзросту i пенсiянераў з улiкам iх узросту.

— Праводзiць заняткi будуць супрацоўнiкi ДАI разам з дасведчанымi педагогамi адзiн раз на месяц, — кажа старшы iнспектар УДАI МУС Станiслаў САЛАВЕЙ. — Пры правядзеннi заняткаў для кожнай узроставай катэгорыi рэкамендуецца прымяняць iндывiдуальны падыход. Калi ў дзiцячым садку вiтаюцца гульнявыя формы навучання — пераходзiць дарогу маленькiх дзетак вучыць мiлiцыянер, пераапрануты ў казачнага героя, — то для вучняў старэйшых класаў найбольш актуальная тэма скутараў i матацыклаў. Згадзiцеся, складана на пальцах растлумачыць ПДР, для гэтага ў нас ёсць вiдэаролiкi, плакаты, падручнiкi. Частку заняткаў плануецца правесцi ўласна на дарозе.

Прадмет па вывучэннi Правiлаў дарожнага руху, як i раней уваходзiць у склад "Асновы бяспекi жыццядзейнасцi". Толькi зараз на вывучэнне ПДР выдзяляецца больш часу i, каб дзецi больш адказна ставiлiся да новаўвядзення, вучням 2-9 класаў па вынiках навучання давядзецца здаваць залiкi.

— Новая праграма, у прыватнасцi, для школьнiкаў, аптымальная, — лiчыць дырэктар сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 37 Цэнтральнага раёна горада Мiнска Уладзiмiр МУХА. — Але толькi пры правiльнай падачы. Адна справа зрабiць запiс у журнале, iншая — данесцi iнфармацыю да вучня. Мы даверылi праводзiць урокi дасведчанаму педагогу з аўташколы ТАА "Будвертыкальiнвест", з якой мы ўжо даўно сябруем. Я лiчу, што спецыялiст зробiць гэта больш якасна, чым настаўнiк, якi нават не мае пасведчання кiроўцы.

Галоўная мэта абучэння дзяцей — як мага раней прывiць навыкi бяспечных паводзiнаў на дарозе, бо ўзровень дзiцячага траўматызму па-ранейшаму высокi. Сёлета ў ДТЗ у Беларусi загiнула 29 дзяцей, 441 атрымалi траўмы.

Надзея ДРЫЛА. Фота аўтара.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Тематические семинары, уроки и встречи пройдут в Минске во время акции "Неделя мира"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика