...
У Плешчанiцах (Лагойскi раён) хворы з нажом напаў на санiтарку. Інцыдэнт адбыўся ранiцай. 54-гадовы мясцовы жыхар, якi знаходзiўся на стацыянарным лячэннi ў iнфекцыйным аддзяленнi, узламаў дзверы ў тэрапеўтычнае аддзяленне i без прычыны ўдарыў нажом у грудзi 38-гадовую санiтарку. Ён затрыманы i дастаўлены ў Рэспублiканскую псiхiятрычную бальнiцу "Навiнкi". Распачата крымiнальная справа.
Мiнi-завод па вытворчасцi фальсiфiкаванай гарэлкi знiшчаны ў Гродзенскiм раёне. Падпольную вытворчасць алкагольнай прадукцыi ў вёсцы Каробчыцы наладзiў жыхар Гродна. Ён выпускаў левую гарэлку, выкарыстоўваючы вядомыя маркi айчынных i замежных вытворцаў. За яго дзейнасцю мiлiцыя сачыла больш за месяц, а машыну з падробленай гарэлкай затрымалi супрацоўнiкi ДАI. У салоне было знойдзена 50 бутэлек гарэлкi розных найменняў ёмiстасцю па 0,7 л кожная. Пасля гэтага была лiквiдаваная вытворчасць у в. Каробчыцы. Канфiскавана прадукцыi i прыстасаванняў для яе выпуску на суму амаль Br13 млн. Выявiлася, што летась мужчына прыцягваўся да адказнасцi за аналагiчныя супрацьпраўныя дзеяннi, аднак высноў не зрабiў.
Аршанскi пенсiянер загiнуў у вынiку двайнога наезду машын. ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак каля вёскi Юрцава Аршанскага раёна. Жыхар Украiны на аўтамабiлi "Мерседэс" збiў 68-гадовага пенсiянера, якi не быў абазначаны святлоадбiвальным элементам. Следам на мужчыну наехала аўтамашына "Ман" якой кiраваў жыхар Брэста. У вынiку жыхар Аршанскага раёна загiнуў. Вядзецца следства.
ПОЎНЫ АБЗАЦ
Хуткасны цягнiк TGV праехаў над 19-гадовым французам, якi заснуў на чыгуначных пуцях. Малады чалавек не пацярпеў. Машынiст заўважыў чалавека, што ляжаў на жываце памiж рэйкамi, i паспрабаваў спынiць цягнiк, што рухаўся на вялiкай хуткасцi, аднак не паспеў. Пасля прыпынку ён пабег да чалавека, каб праверыць, цi жывы ён, i знайшоў яго ў стане сну. Выратавальнiкi, што прыбылi на месца здарэння, паспрабавалi разбудзiць юнака, аднак iх спробы поспеху не мелi. Незадачлiвага француза даставiлi ў бальнiцу. У яго кiшэнi знайшлi запрашальнiк на музычны фестываль, што закончыўся ранiцай. Вiдаць, малады чалавек проста не адчуў рознiцы памiж музыкай i лязгатам цягнiка.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |