Грашовыя даходы насельнiцтва за студзень-лiпень узраслi на 3,5 працэнта
14.09.2009
—
Новости Общества
Паводле аператыўных даных, у студзенi-лiпенi гэтага года рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва Беларусi ўзраслi на 3,5 працэнта ў параўнаннi са студзенем-лiпенем 2008 года. Аб гэтым паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце.
Прагнозам сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2009 год прадугледжаны рост грашовых даходаў насельнiцтва ў рэальным выражэннi на 14-15 працэнтаў.
БЕЛТА.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |