Матацыкл супраць фуры: дзве ахвяры
13 верасня а палове 5-ай ранiцы ў Асiповiцкiм раёне паблiзу вёскi Смык у аўтааварыi загiнулi два маладыя мужчыны.
Матацыклам "Урал" кiраваў 26-гадовы жыхар ваеннага гарадка Цэль: ён не справiўся з кiраваннем, выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з грузавым аўтамабiлем "Вольва". У супрацьстаяннi з цяжкай фурай у матацыклiстаў не было шанцаў выжыць: ад атрыманых траўмаў на месцы загiнулi вадзiцель "Урала" i яго 28-гадовы пасажыр.
У Магiлёўскай ДАI паведамiлi, што вадзiцель матацыкла не меў правоў на кiраванне транспартным сродкам, матацыкл своечасова не прайшоў тэхагляд i не меў рэгiстрацыйных нумароў.
Алена Казлова.
Ехаў трактар па вёсцы
Аўтамабiль з'ехаў у кювет i ўехаў у дрэва. Вадзiцель i трое пасажыраў апынулiся ў бальнiцы. Праз некалькi гадзiн адна з пацярпелых памерла.
"Абстрэл" з засады
У вынiку было пашкоджана шкло ў дзвюх машынах.
Мiлiцыя шукае 21-гадовага хулiгана з в. Рэчыца.
Тут — бульба, а там — сала
Нехта вырваў прабой i ўкраў зiмовы запас.
Аператыўнiкi выйшлi на зладзеяў. Жыхара Iвацэвiчаў удалося затрымаць, а другi злодзей, з в. Любiшчыцы, збег.
А вось у жыхара в. Велiкарыта маладзiца з в. Печкi сцягнула 10 кг сала. З яе ўзялi падпiску, што нiкуды не з'едзе.
Многа карпаў — вялiкi штраф!
Высветлiлася, што разам з жыхаром г. Жабiнка яны самавольна налавiлi рыбы ў вадаёме прадпрыемства "Сакалова". Заведзена крымiнальная справа. Браканьераў чакае вялiкi штраф.
Сымон Свiстуновiч.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |