Смалявiчы стануць першым горадам-спадарожнiкам Мiнска
Пра гэта паведамiў выканаўца абавязкаў старшынi Мiнгарвыканкама Мiкалай Ладуцька ў Дзень горада ў час сустрэчы ў гарадской ратушы з ганаровымi грамадзянамi Мiнска i былымi кiраўнiкамi гарадскога выканаўчага камiтэта.
У Смалявiчах вызначана дадатковая тэрыторыя, дзе размесцiцца пасёлак на 20 тысяч жыхароў. Тут пабудуюць жылыя дамы, школу, дзiцячы садок, палiклiнiку.
Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".
Пачнём берагчы сцены?
Згодна з прынятым Мiнгарвыканкамам у 2001 годзе рашэннем № 920, жыллёва-эксплуатацыйным арганiзацыям рэкамендавана прыцягваць жыхароў да долевага ўдзелу ў фiнансаваннi рамонту свайго пад'езда. Гэта работа працягваецца. Як паведамiў начальнiк вытворчага аддзела ГВА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Генадзь Мiсуна, за восем месяцаў работнiкi жыллёвых службаў правялi з мiнчанамi 1761 сход, у вынiку заключаны 917 дамоваў на рамонт пад'ездаў. Сёння ў жылых дамах, што знаходзяцца на абслугоўваннi ЖРЭА раёнаў, налiчваецца 22 230 пад'ездаў.
Аляксандр ФIЛIПОВIЧ, "Мiнск—Навiны".
Набор харчавання — па жаданнi
Як паведамiлi ў аддзеле арганiзацыi пасажырскiх перавозак Мiнскага аддзялення Беларускай чыгункi, iх кошт выключаецца з платы за праезд. У пералiк паслуг, уключаных у кошт праезду ў цягнiку № 3/4 Мiнск — Масква, уваходзiць толькi камплект пасцельнай бялiзны.
Вiктар КУШНАРОЎ, "Мiнск—Навiны".
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |