Першы расiйскi эшалон прыбыў у Беларусь для падрыхтоўкi да вучэння Захад-2009

Источник материала:  

Першы расiйскi эшалон прыбыў у Беларусь для падрыхтоўкi да аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009", якое праводзiцца з 8 па 29 верасня гэтага года на тэрыторыi Беларусi i Расii. Аб гэтым БЕЛТА паведамiў прэс-сакратар Мiнiстэрства абароны Беларусi Вячаслаў Раменчык.

Паводле слоў Вячаслава Раменчыка, на чыгуначнай станцыi Заслонава адбыўся ўрачысты мiтынг, у якiм прынялi ўдзел ваеннаслужачыя Беларусi i Расii, прадстаўнiкi мясцовых органаў улады, грамадскiх арганiзацый, жыхары населенага пункта Заслонава. Удзельнiкi мiтынгу ўсклалi вянкi да помнiка героя СССР Канстанцiна Заслонава.

Першы расiйскi эшалон прыбыў у Беларусь для падрыхтоўкi да вучэння Захад-2009

 
"Мы прыбылi на брацкую беларускую зямлю, палiтую крывёю нашых бацькаў i прадзедаў", — адзначыў начальнiк эшалона Дзмiтрый Курзаеў. "У нас агульная перамога над агульным ворагам у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Сiмвалiчна i апраўдана, што i сёння мы вучымся разам абараняць наша мiнулае, сучаснае i будучае", — дадаў ён.

Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←В пригороде польского Радома установят памятник погибшим белорусским летчикам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика