Адноўлены аўтобусны рух

Источник материала:  

Як паведамiлi ў КУП "Мiнсктранс", па пятнiцах i нядзелях адноўлены рух аўтобуса (14 месцаў) па маршруце Мiнск — Гомель, рэйс адпраўленнем з Мiнска ад аўтавакзала "Усходнi" ў 12.30.

Таксама адноўлены рух аўтобуса па маршруце Мiнск — Гомель праз Жлобiн, рэйс адпраўленнем са сталiцы ад аўтавакзала "Усходнi" ў 8.00. Па пятнiцах адноўлены рух аўтобусаў па маршруце Мiнск — Івацэвiчы, рэйс адпраўленнем з Мiнска ад аўтавакзала "Усходнi" ў 17.30 (ад дыспетчарскай станцыi "Дружная" ў 17.55).

Адкрыты рух аўтобусаў па маршруце Мiнск — Маладзечна праз Чысць i Сычэвiчы, рэйс адпраўленнем са сталiцы ад дыспетчарскай станцыi "Дружная" ў 16.45 па нядзелях.

Сяргей РАСОЛЬКА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←В пригороде польского Радома установят памятник погибшим белорусским летчикам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика