Сяўба iдзе, сяўбе — дарогу

Источник материала:  

Засеяна пятая частка азiмых палеткаў

Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, усiмi катэгорыямi гаспадарак (разам з насельнiцтвам i фермерамi) намалочана больш чым 8,8 мiльёна тон збожжа. Ужо ўбрана 4,4 тысячы гектараў бульбы (8,6 працэнта агульнай плошчы). Сярэдняя ўраджайнасць "другога хлеба" складае 194,3 цэнтнера з гектара. Усяго накапана 85,5 тысячы тон. У Брэсцкай вобласцi гаспадаркi атрымалi 17,1 тыс. тон бульбы, Вiцебскай — 7,1 тыс. тон, Гомельскай — 27,9 тыс. тон, Гродзенскай —
7,4 тыс. тон, Мiнскай — 16,9 тыс. тон, Магiлёўскай — 9,1 тыс. тон. Сяўба азiмых збожжавых праходзiць без ускладненняў. Плануецца, што агульная плошча сёлета складзе 1,41 мiльёна гектараў. Ужо засеяна
305,5 тыс. га — 21,5 працэнта. На Брэстчыне апрацавана 36 тыс. га такiх палеткаў (14,7 %), на Вiцебшчыне — 67,9 тыс. га (35,2 %), Гомельшчыне — 50,6 тыс. га (22 %), Гродзеншчыне — 33,6 тыс. га (15,8 %), Мiншчыне — 56 тыс. га (16,5 %), Магiлёўшчыне — 61,4 тыс. га (31,9 %).

Мiкалай ЛІТВIНАЎ.

 

 

←Французский пенсионер разбился в Альпах на угнанном самолете и остался жив

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика