Памёр былы прэм’ер-міністр БССР

Источник материала:  
08.09.2009 19:04 — Новости Общества
Не стала Аляксандра Аксёнава. Спачуванні сваякам памерлага выказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Аксёнаў нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Кунтараўка (Веткаўскі раён). Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПССС (1957). Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях, працаваў у Арэнбурзе. З 1953 году з’яўляўся першым сакратаром ЦК ЛКСМБ.

У 1959 годзе Аксёнаў прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ БССР. Што праўда, ужо ў 1960 стаў міністрам унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ (з 1971). У 1978 стаў старшынём Савету міністраў БССР.

З 1983 па 1985 Аксёнаў быў паслом СССР у Польшчы. Да 1989 году займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанню. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь.

←Деятельность секты "Фархат-Ата" пресечена в Бресте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика