Лэптоп, змяні свой інтэрфейс! Былы выкладчык ВНУ, цяпер пенсіянер Мікалай Савіцкі склаў і за ўласныя сродкі выдаў “Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы” на беларускай мове

Источник материала:  
08.09.2009

Выданне ўвабрала больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў. — Гэта асабісты 12-гадовы досвед выкладання на беларускай мове ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце вучэбных дысцыплін па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы, — кажа аўтар. На яго думку, слоўнік паспрыяе замацаванню нацыянальнай тэрміналогіі ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Каб падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы, тэрміны ў выданні падаюцца па-беларуску і па-англійску, без рускамоўных адпаведнікаў. Дарэчы, заўвагі і прапановы па далейшым развіцці і ўдасканаленні навуковай тэрміналогіі прымаюцца: у прадмове да слоўніка пазначаны паштовы адрас аўтара.

 (оригинал новости)
←Разруха не в клозетах, а в головах! Созданный в Беларуси Общественный совет по нравственности намерен всерьез заняться духовным оздоровлением нации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика