Да дзяжурных натарыусаў — да 22 гадзiн
04.09.2009
—
Новости Общества
Мiнiстэрства юстыцыi арганiзавала ў Мiнску i Гомелi дзяжурства натарыусаў да 22 гадзiн.
Зроблена гэта ў мэтах садзейнiчання грамадзянам у рэалiзацыi iх правоў i законных iнтарэсаў пры здзяйсненнi натарыяльных дзеянняў. Варта прыгадаць, што раней падобныя дзяжурствы натарыусаў ужо практыкавалiся.
З 7 верасня ў памяшканнях першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы (г. Мiнск, вул. Чырвоная, 5) i дзяржаўнай натарыяльнай канторы №1 Чыгуначнага раёна Гомеля (г. Гомель, вул. Кожара, 2) будзе весцiся прыём грамадзян да 22 гадзiн.
Сяргей РАСОЛЬКА.