У Мiнску будзе ўстаноўлены новы рэкорд хуткасцi!

Источник материала:  

У суботу 5 верасня ў рамках Дня горада пры падтрымцы Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi аэрапорта "Мiнск-1" пройдзе этап Адкрытага чэмпiянату Беларусi па драгрэйсiнгу (спрынтарскi заезд аўтамабiляў на 1/4 мiлi). Беларускiя спартсмены абяцаюць устанавiць новыя рэкорды хуткасцi.

Падчас чэмпiянату таксама пройдуць спаборнiцтвы па цюнiнгу, Кубак аўтаклубаў, выстава навiнак аўтапрама, паказальныя заезды класа GT i шмат iншага. Упершыню будуць усталяваны 7-ярусныя трыбуны, што дазволiць гледачам не прапусцiць нiводнага моманту шоу. Live-трансляцыю i вынiкi заездаў можна будзе пабачыць на вялiкiм экране. Да паслуг гасцей будзе арганiзавана паркоўка ўздоўж вулiцы Аэрадромнай, камеры захоўвання i шматлiкiя пункты грамадскага харчавання. Пачатак у 11.00. Фiнальныя заезды ў 15.00. Уваход: 20 000—30 000 рублёў. Бiлеты можна набыць на месцы.

Яўген ВАРАКСА.

 

 

←Польский орден паулинов рекламирует свой монастырь с помощью сладостей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика