Дзве даты. 4 верасня

Источник материала:  

1563 год — у Брэсцкай друкарнi на сродкi Мiкалая Радзiвiла Чорнага выдадзена Бiблiя, у якой былi змешчаны ўсе тэксты Старога i Новага запаветаў. Гэта самая вялiкая i багата аформленая беларуская друкаваная кнiга ХVІ стагоддзя. У вокладцы са скуры, з цудоўнымi iлюстрацыямi i нават з прадметным паказальнiкам (што было ўпершыню ў беларускiм кнiгадрукаваннi). Лёс Бiблii стаў трагiчным. Пасля смерцi Радзiвiла Чорнага яго сын, Мiкалай Радзiвiл Сiротка, якi быў заўзятым католiкам, загадаў сабраць пратэстанцкiя брэсцкiя выданнi бацькi i спалiць iх у двары Нясвiжскага замка. У гэтым полымi загiнула i большая частка тыражу Брэсцкай Бiблii. Цяпер яе рэдкiя асобнiкi захоўваюцца ў Дзяржаўнай публiчнай бiблiятэцы ў Маскве, у бiблiятэцы Акадэмii навук Лiтвы, у Ягелонскай бiблiятэцы ў Кракаве.

1943 год — у Крамлi ўпершыню пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi савецкi кiраўнiк I. Сталiн прыняў вышэйшых iерархаў Рускай праваслаўнай царквы; сустрэча ў многiм вызначыла адносiны дзяржавы i царквы ў наступныя гады. Яе вынiкам стала рашэнне пра склiканне Архiрэйскага сабора, якi 8 верасня абраў адкрытым галасаваннем мiтрапалiта Сергiя (Страгародскага) Патрыярхам Маскоўскiм i ўсяе Русi.

— у Крамлi ўпершыню пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi савецкi кiраўнiк I. Сталiн прыняў вышэйшых iерархаў Рускай праваслаўнай царквы; сустрэча ў многiм вызначыла адносiны дзяржавы i царквы ў наступныя гады. Яе вынiкам стала рашэнне пра склiканне Архiрэйскага сабора, якi 8 верасня абраў адкрытым галасаваннем мiтрапалiта Сергiя (Страгародскага) Патрыярхам Маскоўскiм i ўсяе Русi.

 

 

←ММОЦ отметил 15-летие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика