Расiяне прызнаныя самымi горшымі турыстамi ў свеце

Источник материала:  

Расiяне ўзначалiлi рэйтынг горшых турыстаў, складзены брытанскiм турыстычным сайтам Rеаl Hоlidау Rероrts. Раней у лiдарах ганебнага спiсу адзначылiся курортнiкi з Германii.

Вынiкi апытання, праведзенага сярод грамадзян Вялiкабрытанii, агаломшылi нават яго арганiзатараў. Як высветлiлася, больш за ўсё астравiцянам з Імглiстага Альбiёна дапякалi выхадцы з РФ. "Калi шчыра, то калi мы пачыналi праводзiць апытанне, то ў першую чаргу чакалi пачуць старыя, звыклыя скаргi на нямецкiх турыстаў, — прызнаецца рэдактар сайта Rеаl Hоlidау Rероrts Гары Х'юiт. — Але мы былi здзiўленыя, калi нас затапiлi аповедамi пра жудасныя паводзiны рускiх". У вынiку больш за трэць апытаных назвалi расiян нясцерпнымi суседзямi i спадарожнiкамi.

Сутнасць прэтэнзiй брытанцаў зводзiцца да наступнага: расiяне захоплiваюць пляжныя лежакi i заносяць iх на ноч да сябе ў нумар; яны носяць з сабой пачкi грошай i ўсюды iмi смецяць; таксама турысты з РФ трэцiруюць персанал гатэляў i наогул паводзяць сябе напышлiва. Да ўсяго, "руса турыста" гучна лаюцца i ванiтуюць у барах i басейнах, апранаюцца як бандыты i носяць шмат залатых упрыгажэнняў. Нарэшце, яны выносяць ежу з рэстарана да сябе ў нумары.

Зрэшты, каля трэцi рэспандэнтаў, як звычайна, паскардзiлiся на немцаў, а 15% апытаных апынулiся настолькi самакрытычнымi, што назвалi горшымi турыстамi самiх жа брытанцаў.

 

 

←ММОЦ отметил 15-летие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика