Кампанiю Рfizеr злавiлi на махлярстве з лекамi
03.09.2009
—
Новости Общества
Амерыканская фармацэўтычная кампанiя Рfizеr пагадзiлася выплацiць $2,3 млрд з тым, каб па-за судом урэгуляваць справу аб махлярстве. Гэтая сума — рэкордная ў амерыканскай юрыдычнай гiсторыi.
Гiгант фармакалогii, вядомы на ўвесь свет, у прыватнасцi, распрацоўкай прэпарата "Вiягра", прызнаны вiнаватым у тым, што незаконна рэкламаваў свае медыкаменты, сцвярджаючы, што яны дапамагаюць пры хваробах, на якiх не тэставалiся i, адпаведна, на лячэнне якiх не мелi лiцэнзiй.