Новая школа ў новым мiкрараёне
01.09.2009
—
Новости Общества
Новая школа № 25 у новым сталiчным мiкрараёне Брылевiчы адчынiла свае дзверы напачатку сёлетняга навучальнага года. Будаўнiкi будтрэста № 1 здалi пад ключ школу на тры месяцы раней за запланаваны тэрмiн. Разлiчана яна на 1020 вучняў. Размяшчацца яны будуць у трох злучаных памiж сабою карпусах, з цудоўнымi спартыўнай залай, сталовай i сучасна абсталяванымi навучальнымi кабiнетамi i класамi.
Як кажа Вольга Гаро, настаўнiца 1"Б" класа, яна марыла працаваць у такой прыгожай сучаснай школе даўно. І, як бачыце, мары здзяйсняюцца.
Марыя ЖЫЛIНСКАЯ. Фота аўтара.