...
Рознiчныя цэны на гарэлку ў Беларусi з сённяшняга дня павысiлiся ў сярэднiм на 2,5 працэнта. Гэта прадугледжана пастановай Мiнэканомiкi краiны нумар 145.
У вынiку парываў моцнага ветру ў вёсцы Каплiчы Калiнкавiцкага раёна пашкоджаныя дахi на 30 жылых дамах, на 4-я разбураныя цалкам. Пачатыя ўзнаўленчыя працы.
Сардэчны прыступ стаў прычынай ДТЗ у Мiнску. Грузавiк, што перавозiў салёную рыбу, трапiў у аварыю на праспекце Пушкiна. Згодна з папярэднiмi звесткамi, вадзiцель грузавiка "Івека" спачатку зачапiў адзiн МАЗ, а пасля на святлафоры ўрэзаўся яшчэ ў адзiн. Як мяркуецца, вадзiцелю стала дрэнна за рулём. Яшчэ адно НЗ з удзелам фуры адбылося непадалёк ад аўтарынку. Машына, нагружаная бананамi, перакулiлася на перакрыжаваннi з МКАД. Па словах вадзiцеля, прычынай стала заклiньванне руля.
ПОЎНЫ АБЗАЦ
Па кошце прэстыжнага аўтамабiля "Ферары" пайшоў учора "з малатка" на аўкцыёне ў Шатландыi баран-вытворнiк. Фермер, што пражывае непадалёк, выклаў за яго 231 тыс. фунтаў стэрлiнгаў (прыкладна 263 тыс. еўра). Баран будзе выкарыстоўвацца выключна для ўзнаўлення статку i ў найблiжэйшы час можа акупiць выдаткi на яго набыццё. Папярэднi рэкардсмен кошту на аўкцыёне быў прададзены за 130 тыс. фунтаў. Ён пакрыў больш за 1000 авечак, што прынесла яго ўладальнiку даход у 1 млн. еўра.
У Латвii з пiтомнiка ў лес збеглi 153 аленi. Як высветлiлася, умовы для ўцёкаў iм забяспечылi мясцовыя бабры, якiя падгрызлi дрэвы каля плота. Дрэвы ўпалi i пашкодзiлi агароджу, i аленi змаглi збегчы. Вярнуць удалося толькi палову статку. Мiж тым самка аленя каштуе каля 700 еўра, а самец — да 2000 еўра.
Паводле паведамленняў
карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.