Пажары прывялi да масавай эвакуацыi
Жыхароў афiнскiх прыгарадаў пачалi эвакуяваць з-за распаўсюджвання лясных пажараў.
У пажарнiкаў не атрымлiваецца спынiць распаўсюджванне агню, выратавальнiкам не хапае вады, ужо згарэлi дзясяткi дамоў i машын, ёсць пацярпелыя. Моцныя лясныя пажары пачалiся ва ўсходнiх прыгарадах Афiнаў у пятнiцу, 21 жнiўня. У тушэннi ўдзельнiчаюць больш за 600 пажарнiкаў, 12 самалётаў i сем верталётаў.
Пабоiшча на рынку
На рынку ў Адэсе адбылася масавая бойка, у якой удзельнiчала да дзвюх тысяч чалавек.
Канфлiкт узнiк памiж прыхiльнiкамi Дзмiтрыя Назарава, якi заве сябе новым дырэктарам рынка, i прадпрымальнiкамi, якiя абвiнавачваюць Назарава ў рэйдарскiм захопе. Пацярпела каля 10 чалавек.
Італьянец выйграў 148 мiльёнаў еўра
Жыхар iтальянскай вёскi Баньёне ў суботу, 22 жнiўня, выйграў у латарэю SuperEnalotto 147,8 мiльёна еўра, што стала найбуйнейшым выйгрышам за ўсю гiсторыю правядзення латарэй у Еўропе.Шанц адгадаць дакладны нумар складаў адзiн да 622 мiльёнаў.