Памёр акцёр Сямён Фарада

Источник материала:  

Лiтву абвiнавацiлi ва ўтрыманнi тайнай турмы ЦРУ

У Лiтве да 2005 года дзейнiчала тайная турма ЦРУ для асобаў, якiх падазраюць у тэрарызме, сцвярджае амерыканскi тэлеканал АBС Nеws са спасылкай на неназваных экс-супрацоўнiкаў спецслужбы. У Вiльнюсе гэтую iнфармацыю аспрэчваюць i называюць "мiфам або правакацыяй".

Паводле звестак журналiстаў, лiтоўскi бок перадаў ЦРУ ў карыстанне нейкi будынак у наваколлi Вiльнюса, дзе ўтрымоўвалася 8 баевiкоў "Аль-Каiды". Такiм чынам Лiтва разлiчвала ўмацаваць адносiны з ЗША. У 2005 годзе зняволеных вывезлi з краiны. Дакументы пацвярджаюць, што ў названы перыяд у Лiтве неаднаразова садзiлiся самалёты ЦРУ, адзначае АBС Nеws.

Турма ў Лiтве была адной з адмысловых турмаў, створаных пасля 11 верасня 2001 года для кiраўнiкоў "Аль-Каiды", заявiў нейкi адстаўны супрацоўнiк ЦРУ. Раней паведамлялася, што падобныя турмы iснавалi ў Тайландзе, Румынii, Польшчы, Марока i Афганiстане. Многiя вязнi такiх сакрэтных турмаў сцвярджаюць, што iх катавалi.

У лiтоўскiм пасольстве ў Вашынгтоне i ў МЗС Лiтвы абверглi iнфармацыю аб тайнай турме.

Выбухi ў Грозным здзейснiлi смяротнiкi на веласiпедах

У розных частках Грознага за гадзiну адбылося пяць тэрактаў: усе выбуховыя прыстасаваннi былi прыведзеныя ў дзеянне тэрарыстамi-смяротнiкамi на веласiпедах.

Выбухi адбылiся ў перыяд з 13.00 да 14.00 на вулiцах Першамайская, Багдана Хмяльнiцкага, Маякоўскага, а таксама ў Кастрычнiцкiм раёне i адным з мiкрараёнаў горада.

Паводле некаторых звестак, у вынiку двух тэрактаў загiнулi чатыры мiлiцыянеры, адзiн атрымаў раненне. Звестак аб пацярпелых пры трох астатнiх выбухах на момант падрыхтоўкi нумара не было.

Памёр акцёр Сямён ФарадаПамёр акцёр Сямён Фарада

Выбiтны акцёр тэатра i кiно Сямён Фарада пайшоў з жыцця ўвечары 20 жнiўня ў маскоўскiм шпiталi iмя Вiшнеўскага. Прычынай смерцi стала хранiчная сардэчна-сасудзiстая недастатковасць.

Фарада будзе пахаваны ў панядзелак 24 жнiўня на Траекураўскiх могiлках. Развiтанне з iм пачнецца ў гэты ж дзень у 12.00 у Цэнтральным доме кiнематаграфiстаў.

Генiяльны выканавец характэрных роляў памёр на 76-м годзе жыцця. Варта адзначыць, што ў апошнiя гады акцёр не здымаўся ў новых фiльмах i не з'яўляўся ў тэатры, паколькi яго здароўе было моцна падарванае. Фарада прайшоў лячэнне як мiнiмум у 10 бальнiцах.

Адной з самых запамiнальных работ Фарады стала роля Маргадона ў iранiчнай меладраме Марка Захарава "Формула кахання". Песня "Уно маменто", якую Фарада ў гэтым фiльме выконваў разам з Аляксандрам Абдулавым, стала тагачасным кiнахiтом.

Гамеапатыя —
не ад усiх хваробаў

Сусветная арганiзацыя аховы здароўя (САЗ) перасцерагае ад гамеапатычнага лячэння людзей, якiя хварэюць на ВІЧ-iнфекцыю, сухоты i малярыю. Як гаворыцца ў заяве САЗ, гамеапатычныя сродкi могуць паставiць жыццё такiх хворых пад пагрозу.

Заява САЗ было зроблена ў адказ на запыт прадстаўнiкоў арганiзацыi Vоiсе оf Yоung Sсiеnсе Nеtwоrk, якая аб'ядноўвае маладых вучоных. Даследчыкi выказалi занепакоенасць тым, што прапаганда гамеапатычнага лячэння ў краiнах, якiя развiваюцца, можа быць небяспечная пры лячэннi некаторых захворванняў.

Абама абмеркаваў у iнтэрв'ю прэзiдэнцкую "кнiгу таямнiц"

Барак Абама азнаёмлены з "кнiгай таямнiц", згаданай у другiм мастацкiм кiнафiльме серыi "Скарб нацыi". Як перадало Аssосiаtеd Рrеss, такое "прызнанне" Абама зрабiў падчас iнтэрв'ю з тэле- i радыёвядучым Майклам Смерканiшам.

Паводле сюжэта прыгоднiцкага фiльма, "кнiга таямнiц" утрымлiвае звесткi пра забойства Джона Кэнэдзi i кантактах з прышэльцамi, а доступ да яе маюць толькi прэзiдэнты ЗША.

У гутарцы журналiст згадаў, што яго дзецi глядзелi фiльм "Скарб нацыi: Кнiга таямнiц", што выйшаў у 2007 годзе, i лiчаць, што сакрэты, якiя хвалююць амерыканскi народ, цяпер адкрытыя новаму прэзiдэнту. Абама запэўнiў, што так i ёсць, але пра змест кнiгi гаварыць адмовiўся.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика