Група Альфа выступiла ў Зубраняцi

Источник материала:  

Удзельнiкамi ваенна-спартыўнага свята "Афiцэры КДБ — дзецям", якi адбыўся ў Нацыянальным дзiцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", сталi ўласна супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, байцы групы "Альфа", вайскоўцы 14-га асобнага палка ўрадавай сувязi i, безумоўна, самi дзецi, якiм пашчасцiла адпачываць у лагеры гэтымi днямi.

Група Альфа выступiла ў Зубраняцi
 
З вiтальным словам да прысутных звярнуўся намеснiк старшынi КДБ Рэспублiкi Беларусь генерал-маёр Мiкалай Смаленскi. Ён жа ад iмя органаў дзяржбяспекi перадаў кiраўнiцтву "Зубраняцi" каштоўны падарунак. Пасля выступлення дзiцячага творчага калектыву i дэманстрацыi дакументальнай стужкi аб камiтэце байцы групы "Альфа" наладзiлi паказальныя выступленнi. Для асобнай дэманстрацыi госцi прывезлi з сабой узоры зброi i спецсродкаў, якiя знаходзяцца на ўзбраеннi спецпадраздзялення. Азнаёмiлiся дзецi i з тэхнiкай 14-га асобнага палка ўрадавай сувязi. Асаблiвы смак святу надала дэгустацыя салдацкай кашы, прыгатаванай у палявой кухнi. А пераможцы спартыўна-ваеннай эстафеты атрымалi прызы з рук знакамiтых беларускiх спартсменак, заслужаных майстроў спорту Наталлi Цылiнскай i Алены Зубрылавай.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика