Аператар НТВ: Нас вывезлі ў лес, адабралі сімкі і касеты
18.08.2009 18:04
—
Новости Общества
Аператар здымачнай групы праграмы “ЧП. Расследование” тэлеканала НТВ Юрый Бабенка расказаў Еўрарадыё падрабязнасці таго, як іх з карэспандэнтам Аляксеем Малковым высылалі з Беларусі.
Мининформ: Журналистов НТВ из Беларуси никто не выдворял >>>
- Раскажыце, як насамрэч разгортваліся падзеі?
- Тое, што я прачытаў у інтэрнэце, практычна ўсё праўда. Але не ўсё.
- А што няпраўда, альбо не зусім дакладная інфармацыя?
- Няпраўда тое, што нас вывезлі ў аэрапорт. Нас вывезлі да мяжы, у горад Ворша. Там падвезлі да самога цягніка, перадалі з рук у рукі, канфіскавалі сім-карткі з мабільных тэлефонаў. І да самой Масквы мы былі без сувязі - не маглі ні з кім звязацца.
- А як адбывалася вашае знаёмства з беларускімі спецслужбамі? Наколькі гэта было нечакана?
- Мы іх заўважылі ўжо з самай раніцы - КДБ вяло нас ад раніцы. Мы вярнуліся ў гатэль гадзіне а 15-й, паабедалі і гадзінаў каля 18-ці выйшлі папаліць - у гатэлі не паляць. Заўважылі, што сітуацыя ўскладняецца, фургоны з’явіліся. Архітэктура гатэля такая, што там адна сцяна цалкам шкляная. Мы жылі на трэцім паверсе. Скрозь гэтую сцяну мы ўбачылі, што ў наш бок накіроўваюцца чалавек 8 у міліцэйскай форме і чалавек 10 - у цывільным. Так што асабліва нечаканым іх візіт не быў. Нас пасадзілі ў фургон, вывезлі за горад незразумела чаму, дапыталі і вывезлі ў Воршу. А там ужо пасадзілі на цягнік.
- Страшна было, калі ўбачылі, што вас вязуць не ў КДБ, а ў лес? Асабліва ўлічваючы тэму вашага рэпартажу - пра зніклых у Беларусі?
- А ты як думаеш?!
- Не пыталіся ў суправаджальных, чаму вас вязуць у невядомым накірунку?
- Нам адказалі: “Ва ўтульнае месца пагаварыць”.
- І пра што гаварылі?
- Афіцыйная версія: што мы без акрэдытацыі знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі.
- Не было размоў пра тое, што няма чаго лезці ў палітыку? Маўляў, навошта вы ўзнялі гэтую тэму?
- Чаму ж - пыталіся пра тое, што здымалі, з кім гаварылі. Цікавіліся, пра што канкрэтна ішла гутарка. Я сказаў, што нічога не чуў і нічога не ведаю.
- Згодна з беларускім заканадаўствам, за гэтае парушэнне вас могуць на 5 гадоў пазбавіць магчымасці прыязджаць у Беларусь. Ці не пагражалі такім пакараннем?
- Не, пра гэта размова не ішла. Нам вярнулі практычна ўсё абсталяванне, за выключэннем касет са знятым матэрыялам. Ну, і сім-картак.
- Атрымліваецца, што фільма пра зніклых у Беларусі не будзе?
- Фільм, магчыма, будзе. Гэта пытанне да кіраўніцтва. Нам паабяцалі вярнуць касеты.
- Чаму вы вырашылі працаваць у Беларусі без неабходнай акрэдытацыі ў МЗС?
- Гэта не ў маёй кампетэнцыі, я не магу адказаць.
- Не ведаеце, чаму толькі зараз тэлеканал НТВ вырашыў звярнуцца да тэмы зніклых у Беларусі - упершыню за 10 гадоў?
- Гэтага я таксама сказаць не магу. Я аператар: у мяне ёсць заданне, і я яго выконваю.
- Калі прапануюць ізноў ехаць у Мінск на здымкі - пагодзіцеся?
- А чаго адмаўляцца - прыгожая краіна, прыгожы горад.
- Ветлівыя спецслужбы…
- Ага, ветлівыя… Вельмі.