Журналiстаў НТБ з Беларусi нiхто не выдвараў
17.08.2009
—
Новости Общества
Нiякага рашэння аб выдварэннi здымачнай групы тэлеканала НТБ з Беларусi нiхто не прымаў. Аб гэтым заявiлi ў Мiнiстэрстве iнфармацыi Беларусi. У той жа час у мiнiстэрстве адзначылi, што не выклiкае нiякага сумнення факт парушэння прадстаўнiкамi гэтага тэлеканала iснуючых правiлаў работы замежных журналiстаў на тэрыторыi Беларусi, таму што iмi не была атрымана акрэдытацыя Мiнiстэрства замежных спраў. У блiжэйшы час будзе дадзена вычарпальная ацэнка дзеянняў журналiстаў НТБ, запэўнiлi ў Мiнiнфарме.
БЕЛТА.