Гродзенскiя бутэлькi для грузiнскага вiна
17.08.2009
—
Новости Общества
Гродзенскi шклозавод накiраваў у Грузiю першую партыю вiннай тары. А мiнеральную
ваду прадпрыемства "Аквадзiў" у гродзенскiх бутэльках мяркуецца пастаўляць у Азербайджан.
Асноўным экспартным рынкам для шклозавода па-ранейшаму з'яўляецца Расiя. Заключаны i дагаворы на пастаўку шкла i шклатары ў краiны Прыбалтыкi, Малдову, Германiю, Чэхiю. Да таго ж, апошнiм часам на прадпрыемстве наладзiлi вытворчасць дзесяцi новых тыпаў бутэлек, якiя раней у Беларусь iмпартавалiся.
Барыс ПРАКОПЧЫК.