Замест беларускіх дзяцей адпачываць у ЗША паедуць украінскія

Источник материала:  
17.08.2009 15:00 — Новости Общества
Пра гэта ў размове з выданнем The press democrat заявіла кіраўнік чарнобыльскага праекту ў амерыканскім горадзе Петалума (штат Каліфорнія) Рут Уільямс.

Паводле Ўільямс, яна ды іншыя прадстаўнікі праекту па-ранейшаму працягваюць рэгулярна атрымліваць электронную пошту ад беларускіх дзяцей, якія раней адпачывалі ў ЗША.

Амерыканскія сем’і жадалі іх бачыць у сябе дома і сёлета. Аднак пасля мінулагодняга выпадку ў Петалуме, калі 16-гадовая барысаўская школьніца Таня Казыра захацела застацца ў сям’і амерыканцаў Мануэла і Дэбры Запатаў і не вярнулася дадому разам з іншымі дзецьмі, беларускія чыноўнікі адмовілі ў выездзе ў ЗША беларускім чарнобыльскім групам.

“І дарослыя, і дзеці былі сёлета літаральна спустошаныя ў выніку гэтай сітуацыі”, - кажа Рут Уільямс.

Гэтай восенню кіраўніца чарнобыльскага праекту ў Петалуме збіраецца наведаць Украіну, каб закласці аснову для будучых паездак. Таксама яна плануе наведаць Беларусь і сустрэцца з беларускімі чыноўнікамі ў надзеі паслаблення забароны паездак. Рут Уільямс хоча наведаць многіх знаёмых ёй беларускіх дзяцей, у тым ліку і Таню Казыру. Пры канцы мінулага году беларуская школьніца вырашыла вярнуцца дадому, дзе яна жыве разам з бабуляй.

←Дополнительные электрички запускаются на период МАКС-2009

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика