У Літве затрымалі беларуса з 2-ма кіляграмамі наркотыкаў

Источник материала:  
14.08.2009 16:40 — Новости Общества
Літоўскія памежнікі затрымалі беларускага грамадзяніна ўначы ў сераду ў кілямэтры ад дзяржаўнай мяжы ля вёскі Гаспарышкяй.

Як высьветлілі супрацоўнікі службы памежнай аховы, 29-ці гадовы беларус незаконна трапіў на тэрыторыю Літвы. Пры аглядзе асабістых рэчаў мужчыны ў картонным пакунку з пральным парашком быў знойдзены пакет з двума кіляграмамі амфэтаміну.

Як паведамляюць літоўскія мэдыі, затрыманы знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Супраць яго праводзіцца папярэдняе расьсьледаваньне паводле факту незаконнага перасячэньня мяжы, спробы дастаўкі кантрабанды і незаконнага ўтрыманьня наркатычных рэчываў.

←Супермодели 90-ых снялись без макияжа (фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика