К 65-летию освобождения Беларуси. Впервые после освобождения. Спортивные новости

Источник материала: БелТА  
23.05.2009 10:00 — Новости Общества
Впервые после освобождения. Спортивные новости

Газета "Гомельская праўда" 23 мая 1944 года сообщила о первом послевоенном футбольном матче, который состоялся на городском стадионе областного центра.

Стадыён "Лакаматыў" сталі запаўняць людзі. Яны ўсаджваліся на разбураныя немцамі трыбуны і проста на траву. Адбываўся першы футбольны матч ў сезоне. Свісток суддзі, і на поле выбеглі футбалісты каманды "Дынама" і часці, дзе камандзірам быў тав. Тугаў. Футбалісты займаюць свае месцы, гульня пачынаецца.
Ужо з першых хвілін адчуваецца наступальная актыўнасць футбалістаў-чырвонаармейцаў. Праз некалькі хвілін левы край іх каманды забівае ў вароты "Дынама" першы гол. Праз некаторы час дынамаўцы здолелі адквітацца, але хутка ў іх вароты ўляцеў другі мяч.
У другім тайме выявіўся поўны перавес футбалістаў часці Тугава. Ведучы атаку па варотах праціўніка, яны забілі яшчэ 4 галы. Апошні, сёмы мяч быў забіты за пару секунд да заканчэння гульні. Матч скончыўся лікам 7:1 у карысць вайскавой часці.
На стадыёне адбыліся таксама эстафета і гульні ў валейбол.

В конце мая 1944 года молодежь освобожденных территорий Беларуси также впервые после изгнания оккупантов приняла участие в легкоатлетическом кроссе.

Из сообщения в газете "Савецкая Беларусь"

Мозыр. Першы раз пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі моладзь Палесся прымала ўдзел у прафсаюзна-камсамольскім кросе. 220 юнакоў і дзяўчат горада Мозыра выйшлі на толькі што адноўлены стадыён. Тут яны дэманстравалі сваю вынослівасць, сілу і лоўкасць, гатоўнасць да барацьбы і працы.
Лепшыя поспехі па бегу паказаў камсамолец Барыс Маліноўскі. Дыстанцыю 1 кіламетар ён прабег за 3 мінуты. Гэтую ж адлегласць за 3 мінуты 20 секунд пакарыў камсамолец Мікалай Казакевіч.
Не адставалі ад юнакоў і дзяўчаты. Вучаніца 6-га класа 1-й рускай школы Чэрская дыстанцыю 500 метраў прабегла за 1 мінуту 20 секунд, Клаўдзія Юшкевіч - за 1 мінуту 25 секунд. Вучні Капейн і Стома маюць добрыя паказальнікі па кіданню гранаты.
←Беларусь предлагает России активизировать работу по реализации совместного антикризисного плана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика