К 65-летию освобождения Беларуси. В дни затишья на фронте

Источник материала: БелТА  
20.03.2009 08:00 — Новости Общества
В дни затишья на фронте

Дзеючая армія. 20 сакавіка.

…Падраздзяленне маёра Каваленкі ўшчэнт разграміла варожы гарнізон, які абараняў чыгуначную станцыю. Савецкія стралкі знішчылі больш 150 гітлераўцаў, захапілі 7 складоў, 80 падвод з ваеннай маёмасцю і 200 коней.
Гэта адбылося далёка за пярэднім краем варожай абароны. Станцыя знаходзілася ў глыбокім тыле ворага. Уздоўж абарончых рубяжоў праціўніка, якія ствараюць выступ, ад станцыі ішла ветка, па якой курсіраваў браняпоезд. З браняпоезда немцы абстрэльвалі баявыя парадкі нашых войск.
Атрады разведчыкаў не раз пранікалі да чыгуначнага палатна і мініравалі яго. Дальнабойныя гарматы лавілі браняпоезд. Аднак ён працягваў дзейнічаць. Наша камандаванне вырашыла заняць станцыю.
Дасканалая разведка мясцовасці паказала, што для гэтага патрабуюцца перш за ўсё смеласць і лоўкасць. Зрабіўшы цяжкі начны марш па балотах і лесе, стралкі маёра Каваленкі выйшлі ў незакрыты праход паміж стыкамі нямецкіх часцей на зыходны рубеж атакі ў тыл чыгуначнай станцыі. Іх суправаджалі атрад сапёраў старшыны Сапава і мінамётчыкі лейтэнанта Кротава.
Пакуль падраздзяленне разгортвалася, сапёры замініравалі чыгуначнае палатно, каб ўзарваць яго і пазбавіць браняпоезд магчымасці выйсці на дапамогу акружанаму гарнізону. Агнявы налет мінамётчыкаў з захаду перапалохаў немцаў. У паніцы яны ўцякалі хто куды. Але ўсе дарогі і сцежкі аказаліся закрытыя. Асобныя салдаты з варожага гарнізона спрабавалі супраціўляцца, але былі знішчаны...

... Атрад пехацінцаў пад камандаваннем лейтэнанта Хадзякова ішоў у разведку боем. Ён удала пераправіўся праз лясную рэчку і ўглубіўся ў лес. Дазоры паведамілі - на паляне размясцілася на адпачынак вялікая група нямецкіх аўтаматчыкаў. Яны сабраліся ля кастроў, варылі абед. Лейтэнант загадаў свайму атраду ўзяць паляну ў кальцо. Затым паследвала атака. Налёт быў імклівы. Некалькі дзесяткаў гітлераўцаў было знішчана, астатнія 30 здаліся у палон...

...Чатыры савецкія байцы на чале са старшым сержантам Крукавым цэлы дзень ляжалі ля дарогі ў хмызняку. Мокрая вопратка пакрылася ледзяной коркай. Але яны ляжалі амаль не шавелячыся. Справа адбывалася на пярэднім краі праціўніка. Чацвёрка адважных пранікла сюды, каб здабыць языка.
Наступіў змрок. Па дарозе загрукатаў танк і спыніўся. Крукаў з астатнімі байцамі кінуўся да танка. Аказалася, што варожая машына спынілася таму, што ў яе сапсавалася гусяніца. Смельчакі захапілі нямецкіх танкістаў у палон /Из сообщений в газете "Савецкая Беларусь"/.
←Заседание горсовета в Симферополе превратилось в операцию "яичница"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика