Маладыя аператары збожжасушыльнага комплексу ААТ «Праўда-С»

Источник материала:  
14.08.2020 —

Маладыя аператары збожжасушыльнага комплексу ААТ «Праўда-С»

Моладзь — будучыня нашай краіны. І ў нашым раёне, і ў Беларусі яна будзе добрай. У гэтым мы пераконваемся кожны дзень, асабліва падчас жніва. Новымі поспехамі і перамогамі радуюць маладыя працаўнікі вёскі. У ліку першых — камбайнеры і вадзіцелі, трактарысты і механізатары…
З добрым настроем працуюць у гэтыя спякотныя жнівеньскія дні Віктар Каткоўскі і Юрый Кісялёў з ААТ «Праўда-С». Мінула амаль пяць год, як яны моцна звязаны з гаспадаркай. Віктар Каткоўскі працуе трактарыстам, а Юрый Кісялёў электрагазазваршчыкам. Хлопцы любяць працу, добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Кажуць, што ўзаемаадносіны ў калектыве добрыя, працуе многа моладзі, ёсць і старэйшыя працаўнікі, з каго бяруць прыклад. Задавальняюць іх і ўмовы працы, і заробак. А гэта немалаважна, бо ў кожнага з іх сем’і і дзеці.
Дарэчы, у Віктара Каткоўскага ў сям’і выхоўваецца тры дзяўчынкі. Бацькі разумеюць, што іх трэба і накарміць, і прыбраць, і будучыню забяспечыць. Вось і стараюцца працаваць. Падчас жніва хлопцы шчыруюць на зернетаку. Яны разумеюць, што зараз галоўнае не толькі своечасова ўбраць зерне, але яшчэ яго і зберагчы.


Маладыя аператары збожжасушыльнага комплексу ААТ «Праўда-С»

—Настрой добры, — кажуць хлопцы. — Ураджай радуе. Да і стымул ёсць працаваць. Напрыклад, днямі адміністрацыя гаспадаркі і прафкам уручылі сертыфікаты ў «5 ЭЛЕМЕНТ». Набудзем нешта неабходнае для сям’і, парадуем сваіх родных.
Па стане на раніцу 14 жніўня Юрый Кісялёў і Віктар Каткоўскі (на здымку) на збожжасушыльным комплексе дапрацавалі 2808 тон зерня.
Святлана ШУРПАКОВА. Фота аўтара.

←Юбилейный форум «БЕЛАГРО» пройдет в конце сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика