24 апреля — Международный день ветеринарного врача. Виктор Кривонос о своих пациентах, сложностях работы и о том, почему ветеринар — профессия не для всех

Источник материала:  
24.04.2020 —

Кожны з нас ведае пра добрага і шчырага героя казак Карнея Чукоўскага доктара Айбаліта. А ці чулі вы пра нашага мясцовага выратавальніка, якім з’яўляецца Віктар Крыванос? Намеснік галоўнага ўрача Карэліцкай раённай ветэрынарнай станцыі больш за трыццаць гадоў ратуе братоў нашых меншых і робіць усё магчымае для іх якаснага і камфортнага жыцця.

24 апреля — Международный день ветеринарного врача. Виктор Кривонос о своих пациентах, сложностях работы и о том, почему ветеринар — профессия не для всех

Жаданне стаць ветэрынарам у Віктара Іванавіча было невыпадковым: з самага дзяцінства ён адчуваў любоў да жывёлы, якая праз некалькі год прывяла яго ў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж. Атрымаўшы спецыяльнасць фельчара ветэрынарнай медыцыны, юнак пайшоў служыць у армію – і не куды-небудзь, а ў Германію, дзе на працягу двух гадоў працаваў галоўным фельчарам Віттэнбергскага гарнізона.

– Гэта быў цікавы час, – узгадвае сваю службу Віктар Крыванос. – Мне давялося рука аб руку папрацаваць з нямецкімі спецыялістамі, разам з якімі мы пастаянна ездзілі ў розныя гаспадаркі. Нягледзячы на тое, што ветэрынарыя ў Германіі з’яўляецца вельмі прэстыжнай сферай, працаўнікі якой заўсёды цэняцца, я вырашыў вярнуцца дадому, каб атрымаць вышэйшую адукацыю і быць карысным на сваёй Радзіме.

Сваім першым месцам працы пасля заканчэння Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны ў Віктара Крываноса стаў родны Навагрудскі раён, дзе ён адпрацаваў дзевяць гадоў, шэсць із якіх – у якасці галоўнага ўрача ААТ “Прынёманскі”. Зараз мужчына выконвае абавязкі начальніка супрацьэпізаатычнага аддзела Карэліцкай райветстанцыі, праца якога заключаецца ў прафілактыцы розных інфекцыйных захворванняў, што могуць перадацца ад жывёлы чалавеку.

– Колькасць маіх падапечных досыць вялікая: каля трыццаці шасці тысяч галоў буйной рагатай жывёлы і каля сарака чатырох – дробнай, – працягвае размову Віктар Іванавіч. – Вядома, часцей за ўсё хварэе маладняк, імунітэт якога слабы на прастудныя і страўнікава-кішэчныя захворванні. А калі гаварыць пра тых, каго я люблю больш, то тут нельга сказаць – цяляткі гэта ці парасяткі, – прыемней за ўсё працаваць з дагледжанай жывёлай, якая заўжды накормлена і абагрэта.

Галоўнае адрозненне ў лячэнні людзей ад жывёл мужчына бачыць у магчымасці першых сказаць аб тым, што іх турбуе. Што ні гавары, а апытанне падчас пастановы дыягназу – адна з самых важных рэчаў ва ўрачэбнай практыцы. А што пра сваё самаадчуванне можа сказаць цяля?.. А калі да гэтага дадаць яшчэ той факт, што ў ветэрынараў, у адрозненне ад іншых дактароў, няма канкрэтных спецыялізацый – акуліст, кардыёлаг, хірург і інш., – то праца здаецца цяжэйшай удвая…

– Калі звычайны ўрач за дзень можа прыняць дзесяць чалавек, то ветэрынарны за той жа час абследуе сотню жывёл… У гэтым, у прынцыпе, і заключаецца адна з галоўных цяжкасцей нашай працы, – расказвае Віктар Крыванос. – Але як жа прыемна бачыць шчаслівыя твары гаспадароў, калі іх жывёла зноў глядзіць на свет здаровымі вачыма! Ведаяце, гэта дарагога каштуе.

Дарэчы, мясцовы доктар Айбаліт ніколі не адмаўляе ў дапамозе родным і блізкім, калі з іх хатняй жывёлай здарылася няшчасце. Ён выслухае, паглядзіць, дасць слушныя парады і абавязкова пацікавіцца, ці ачуняў іх улюбёнец. Што тычыцца самога мужчыны, то ў яго сям’і жывуць два сабакі – аўчарка Шэрыф і дварняк Боб, якога знайшлі ўнукі Віктара Іванавіча.

– У працы ветэрынара важна не толькі адчуваць пацыента, але і чуць яго гаспадара. Калі ты стрыманы, добры і спакойны чалавек, які ўмее бачыць сітуацыю без лішніх эмоцый, тады, калі ласка, ветэрынарыя – гэта тваё. Увогуле, каб заставацца прафесіяналам сваёй справы, трэба любіць тое, чым займаешся і кожны дзень ісці на працу як на свята, што, у прынцыпе, я і раблю, – з усмешкай на вуснах падагульніў размову выратавальнік жывёльных лёсаў.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

←Белорусский сорт картофеля с фиолетовой мякотью отправят на госиспытания к концу 2020 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика