На Дубровенщине ранними яровыми засеяно 96% площадей

Источник материала:  
22.04.2020 —

На Дубровенщине ранними яровыми засеяно 96% площадей

Ідзе апошняя дэкада красавіка. Згодна з планамі аграрыі шчыруюць на палях. Па аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеялі на 90% запланаваных плошчаў.

У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 55% плошчаў. Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні, на Дубровеншчыне на 20 красавіка раннімі яравымі засеялі 96% плошчаў. Апошнія гектары засталося засеяць земляробам ААТ «Усход-Чырына», «Праўда-С» і «Прыдубровенскае».

Дарэчы, у мінулым годзе на 20 красавіка на Віцебшчыне было засеяна 81,7% плошчаў, у Дубровенскім раёне — 91%.

У гэтыя дні аграрыі раёна па-ранейшаму рыхтуюць глебу, вядуць падкормку і хімпраполку азімых, падсеў шматгадовых траў. Амаль усе гаспадаркі раёна вядуць сяўбу рапсу. Лідарам на сяўбе гэтай культуры з’яўляецца ААТ «Праўда-С», тут засеялі рапсам 80% плошчаў.

Льнозавадчане засеялі 880 гектараў, альбо 40% запланаваных плошчаў. Аграрыі ААТ «Якубава-Агра» завяршылі сяўбу лёну, ён будзе расці ў гаспадарцы на плошчы 160 гектараў.

Па-ранейшаму аграрыям раёна дапамагаюць працаўнікі райаграсэрвісу, льнозавода, філіяла «Беларуская ДРЭС».

←На Несвижчине идет сев кукурузы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика