У межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод» грашовай прэміяй узнагароджана аператар машыннага даення ААТ «Даватарскі» Таццяна Савуць

Источник материала:  
03.02.2020 —

У межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод» грашовай прэміяй узнагароджана аператар машыннага даення ААТ «Даватарскі» Таццяна Савуць

На малочнатаварнай ферме “Валожынкі” ААТ “Даватарскі” ўтрымліваецца 305 галоў буйной рагатай жывёлы. З іх дойны статак складае 267 кароў. Аператарамі машынняга даення тут працуюць шэсць асноўных жанчын і адна падменная. Сярод лепшых — Таццяна Паўлаўна Савуць.

Імя гэтай маладой жанчыны неаднаразова друкуецца на старонках нашай газеты ў штомесячнай зводцы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. У пачатку тыдня мы наведалі гэту малочнатаварную ферму. Нагодай таму стала ўручэнне грашовай прэміі Таццяне Савуць старшынёй райкама рафсаюза работнікаў АПК Таццянай Мікалаеўнай Альшэўскай у межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”.

У гурце аператара машынняга даення 52 каровы. У цяперашні час Таццяна доіць толькі 30 галоў — астатнія знаходзяцца ў запуску.

— Чакаем пачатак расцёлаў бліжэй да сярэдзіны лютага, — кажа Таццяна. — Тады, канечне, і надоі павялічацца, і прыплод узрасце. Работа хоць і цяжкая, але я ўжо прывыкла. На дадзенай ферме працую амаль дзевяць год. Пражываю ў вёсцы Паяначы, а да месца працы нас, даярак, прывозяць на транспарце сельгаспрадпрыемства. Дарэчы, даенне на ферме трохразовае, таму большую частку дня мы праводзім за працоўнымі клопатамі на МТФ. Дома таксама трымаю жывёлу, бо, як вядома, у сельскай мясцовасці без яе ніяк.

Таццяна Мікалаеўна павіншавала жанчыну, уручыла грашовую прэмію і пажадала высокіх вытворчых паказчыкаў у далейшым. Мы таксама далучыліся да слоў віншаванняў і пажадалі Таццяне трывалага здароўя, аптымізму і дастойнага заробку.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика