В профессию Нину Астрейко привела любовь к животным

Источник материала:  
21.01.2020 —

Ветурач і адначасова асемянатар філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Ніна Астрэйка жыве і працуе ў аграгарадку Ліпень амаль 15 гадоў

А стаж у прафесіі і таго больш. Нескладана ўявіць, якую колькасць хворых жывёлін за ўвесь гэты час яна своечасова і граматна вылечыла і гэтым самым паўплывала на прадукцыйнасць і аднаўленне.

В профессию Нину Астрейко привела любовь к животным

— Каб працаваць у сельскай гаспадарцы, — гаворыць Астрэйка, трэба мець асаблівую адказнасць, не баяцца руплівай паўсядзённай працы, а прафесію выбіраць па прызванні. Не можа быць добрага ветэрынара без спагадлівасці да чатырохногіх істот.

Ніна Васільеўна вырасла на Гомельшчыне. З дзяцінства ёй падабалася дапамагаць бацькам даглядаць дамашнюю жывёлу. З асаблівай цеплынёй адносілася да коней, з імі была гатова праводзіць увесь вольны час. Да гэтай пары памятае кабылку Жанну — памочніцу бацькоў ва ўсіх сялянскіх справах. Любоў да жывёл і прывяла дзяўчыну да ветэрынарнай справы, хаця напачатку трапіла ў машынабудаўнічы тэхнікум. Але, зразумеўшы, што займацца механізмамі, вузламі і дэталямі ёй зусім не падабаецца, пакінула ўстанову і стала навучэнкай аграрнага каледжа, які скончыла з дыпломам ветэрынара.

Да пераезду ў Ліпень працоўны вопыт набывала ў некалькіх арганізацыях. Найбольш запамінальнай стала работа з коньмі ў спартыўнай школе.

— Гэтых жывёлін нельга не песціць, — гаворыць жанчына. Яны разумныя і прыгожыя. Шкада, што ў апошні час многія сельгаспрадпрыемствы пачалі пазбаўляцца ад іх. А раней былі асноўнай цяглавай сілай. Нядаўна ў мяне на падворку пасялілася чарговая маладая грывастая асобіна. Паспрабую навучыць яе добрым конскім манерам.

Здаўна ветэрынар у вёсках быў самым паважаным і аўтарытэтным чалавекам. Да яго звярталіся гаспадары, якія трымалі кароў, свіней, авечак.

Нашу работу лёгкай не назавеш, гэта зразумела яшчэ ў дзяцінстве. У любы час дня і ночы ты павінен прыйсці на дапамогу. Зараз, безумоўна, мала хто трымае статак. Аднак калі ўзнікае такая неабходнасць, то не адказваю ў просьбе. Наогул жа ў абавязкі ветэрынара ўваходзіць не толькі лячэнне, але і прафілактыка захворванняў, а гэта падразумявае цеснае супрацоўніцтва з іншымі спецыялістамі, правядзенне мноства мерапрыемстваў, у тым ліку вакцынацый, сезонных прафілактычных аглядаў і шмат іншых патрэбных працэдур. Вось і атрымліваецца, што, клапоцячыся пра жывёл, у першую чаргу думаем пра людзей.

Не кожны здольны быць гуманным лекарам і працаваць у гэтай складанай галіне вытворчасці.

— І сапраўды, выпадковыя людзі ў нашай справе надоўга не затрымліваюцца. У прафесіі застаюцца толькі тыя, хто гатовы штодня клапаціцца пра здароўе гадаванцаў. Не заўсёды доктару выпадае апранаць белы халат, бо часта прыходзіцца выконваць брудную работу. Бывае, што жывёліна можа і параніць. Аднак сваю справу люблю ўсёй душой, без гэтай акалічнасці ў любой сферы дзейнасці нельга, у нашай — асабліва.

У сям’і Астрэйка даўно прызвычаіліся да нялёгкай працы гаспадыні і стараюцца як мага больш дапамагчы ёй дома. Але і сама Ніна Васільеўна кожную вольную хвіліну прысвячае родным, атуляе іх любоўю і клопатам. Застаецца час і на знаёмства са спецыяльнай літаратурай, каб ведаць, што новае з’явілася ў ветэрынарыі. Прафесійнаму росту спрыяе і сусветная павуціна, дзе шмат розных сайтаў, прысвечаных любімай галіне. Усё разам і ёсць жыццё.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

←Свыше 8 тонн молока от одной коровы надоили в 2019 году в сельхозпредприятии «Больтишки». Среднерайонный показатель — 5,6 тонны.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика