Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

Источник материала:  
28.12.2019 —

Не сакрэт, што ў сельскай гаспадарцы найбольшы прыбытак прыносіць жывёлагадоўля. Асабліва гэта адчуваецца ў зімовы перыяд, калі раслінаводства знаходзіцца на часовым адпачынку. Аб выніках, якіх дасягнула жывёлагадоўчая галіна Карэліччыны за 11 месяцаў бягучага года, і мерах, неабходных для выканання прагнозных паказчыкаў у 2019 годзе, ішла размова на раённым семінары-нарадзе на мінулым тыдні.

Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

У рабоце семінара прынялі ўдзел кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, галоўныя заатэхнікі і галоўныя ветурачы гаспадарак Карэліччыны. Узначаліў семінар-нараду першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатолій КОРШУН.

Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

– Выязныя семінары-нарады, якія мы праводзім пры падвядзенні вынікаў работы жывёлагадоўчай галіны за той ці іншы перыяд, маюць пэўныя перавагі, – адзначыў Анатолій Коршун па прыбыцці на першы пункт маршруту – МТФ “Людвікі” КСУП “Племзавод Карэлічы”. – Па-першае, гэта абмен вопытам паміж спецыялістамі гаспадарак раёна. Па-другое, на прыкладзе канкрэтнага сельгаспрадпрыемства мы можам ацаніць працу калектыву фермы, даць пэўныя рэкамендацыі па выпраўленні недахопаў і пачуць задачы, якія ставіць кіраўніцтва гаспадаркі на бліжэйшую перспектыву.

Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў чарговы раз нагадаў прысутным аб прапісной ісціне паспяховага развіцця жывёлагадоўлі – неабходнасці выканання тэхналагічных рэгламентаў пры вытворчасці малака. Заканадаўчая база прадугледжана на ўзроўні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, якая павінна стаць настольнай кнігай для спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны раёна.

Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

Дырэктар КСУП “Племзавод Карэлічы” Сяргей Брынкевіч пазнаёміў удзельнікаў семінара з асноўнымі паказчыкамі работы сельгаспрадпрыемства, якое мае высокі статус племянной гаспадаркі, а таксама расказаў аб правядзенні рэканструкцыі аднаго з кароўнікаў на 195 месцаў, дзе прывязнае ўтрыманне жывёл заменена на бяспрывязнае. Работы па рэканструкцыі пачаліся ў кастрычніку 2018 года. На сённяшні дзень яны амаль поўнасцю завершаны, засталося толькі ўсталяваць паілкі для жывёл. На рэканструкцыю кароўніка затрачана каля 200 тысяч рублёў асабістых сродкаў гаспадаркі.

Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

Падчас наведвання цялятніка размова ішла аб захаванасці маладняку. Для таго, каб павялічыць гэты паказчык, неабходны індывідуальны падыход да кожнага цяляці з першых хвілін яго нараджэння.

– Надзвычай важна, каб нованароджанае цяля атрымала малозіва як мага раней. Толькі так можна закласці моцны імунітэт будучай жывёлы, – адзначыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. – Колькасць малозіва павінна складаць 8-10% ад вагі цяляці, альбо 2-3 літры. Аднак самастойна малое часта не можа выпіць такую колькасць карыснага напою, таму выпойванне праводзіцца праз зонд. На кожнай ферме павінен быць створаны замарожаны банк малозіва, які цялятніца зможа выкарыстаць у неабходны момант. Безумоўна, у пытанні павелічэння захаванасці цялят шмат залежыць ад адказнасці і прафесіяналізму работнікаў фермы, якія знаходзяцца побач з нованароджаным у першыя гадзіны яго жыцця.

Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

Другім пунктам маршруту ўдзельнікаў раённага семінара стала МТФ “Вялікая Слабада” КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, дзе шырока абмяркоўваліся пытанні камфортных умоў утрымання буйной рагатай жывёлы, якасці кармоў і складання збалансаванага рацыёну жывёл, арганізацыі працы і дысцыпліны работнікаў фермы.

Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

Пленарнае пасяджэнне, на якім былі агучаны паказчыкі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за 11 месяцаў бягучага года, адбылося на базе КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. Так, агульнае пагалоўе дойнага статку гаспадарак Карэліччыны складае 13243 каровы, колькасць свіней – 44530 галоў. З пачатку года надоена 74444,1 тоны малака, што складае 103% да ўзроўню мінулага года. Сярэдні надой малака ад каровы склаў 5664 кілаграмы, што дало прыбаўку на 124 кілаграмы. Самы вялікі надой атрымалі жывёлаводы СВК “Свіцязянка-2003” – 8818 кілаграмаў (+392 кілаграмы) і СВК “Жухавічы” – 7209 кілаграмаў (+281 кілаграм).

Животноводы Кореличчины подвели итоги работы за 11 месяцев 2019 года

Таварнасць малака па раёне склала 87,1%. Найлепш у гэтым накірунку працуе СВК “Свіцязянка-2003”, дзе таварнасць малака дасягнула 91,5%.

Па ўсіх каналах збыту гаспадаркамі раёна рэалізавана за 11 месяцаў бягучага года 64850 тон малака (103,3% працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню). Прычым гатункам “экстра” прададзена 35,4%, вышэйшым – 42%, першым – 22,6% працэнта. Сярэдняя тлустасць малака склала 3,7%.

За гэты ж перыяд атрымана 59801 тона валавай прывагі буйной рагатай жывёлы (102,4% да мінулага года). Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 735 грамаў, дадаўшы 13 грамаў да паказчыка мінулага года. Перадавікамі па сярэднясутачных прывагах з’яўляюцца СВК “Свіцязянка-2003” (834 грамы), СВК “Жухавічы” (774 грамы) і КСУП “Племзавод Карэлічы” (733 грамы). У гэтым накірунку перад жывёлаводамі гаспадарак Карэліччыны на наступны год была пастаўлена канкрэтная задача – сярэднясутачныя прывагі не павінны быць ніжэй за 700 грамаў.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←От благодарности Президента до костюмов космонавтов. ОАО «Кореличи-Лён» празднует 45-летие!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика