На шляху інтэнсіфікацыі

Источник материала:  
01.11.2019 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

За 9 месяцаў 2019 года жывёлаводы раёна атрымалі 103376,5 тоны малака. Гэта на 2495 тон больш, чым за адпаведны перыяд летась. Найбольшую прыбаўку ў фізічнай вазе далі ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” (812 тон), СВК “Агракамбінат Сноў” (720,7 т), ААТ “17 Верасня” (450,6 т), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (342,6 т). Дзевяць гаспадарак упэўнена нарошчвалі вытворчасць малака з пачатку года. У верасні справы палепшыліся, з плюсам выйшлі адзінаццаць гаспадарак. Да тых, чые працэнты росту мы бачым у прыведзенай зводцы, дабавіліся ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (108,5 %) і ЗАТ “1 Мая” (104,2 %). Прыкметна прыбавілі ў валавым надоі за верасень ААТ “17 Верасня” (тэмп росту — 113,5 %), ААТ “Грыцкевічы” (106,2 %), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (116,3 %). І ў цэлым па раёне за дзявяты месяц прыбаўка дасягнула 4,3 %.

У значнай ступені малочная рака папоўнілася за кошт росту прадуктыўнасці кароў. Калі летась за 9 месяцаў надой ад кожнай складаў па раёне 5831 кг, то сёлета — 5883 кг (+52 кг, або тэмп росту — 100,9 %). Самая высокая сярэдняя прадуктыўнасць каровы — 7994 кг — у СВК “Агракамбінат Сноў”. Жывёлаводы гэтай гаспадаркі перавысілі свой леташні паказчык на 2,4 %. За снаўчанамі ідуць працаўнікі ферм ААТ “Грыцкевічы”, дзе на карову надоена 6638 кг, тэмп росту — 102,2 %. На трэцім месцы — ААТ “Гарадзея”: 6544 кг, рост — 101,8 %. Найбольш высокі рост прадуктыўнасці адной фуражнай каровы паказалі ДП “ЭБ “Свеклавічная” (113 %), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (110,3 %) і ААТ “17 Верасня” (105,3 %). Варта адзначыць і такі немалаважны факт: летась шэсць гаспадарак мелі надой ад каровы да пяці тысяч кілаграмаў (чатыры з “хвосцікам”), цяпер — толькі тры. У разрад пяцітысячнікаў яшчэ перайшлі вераснёўцы, а таксама жывёлаводы “Агракамбіната Нясвіжскі” і “Свеклавічнай”. У верасні прыбаўка малака ад каровы па раёне дасягнула 14 кілаграмаў (рост 102,2 %). У т.л. у ААТ “17 Верасня” — на 57 кг, у ААТ “Грыцкевічы” — на 37 кг, у ДП “ЭБ “Свеклавічная” — на 66 кг.

Другі фактар, што паўплываў на павелічэнне вытворчасці малака, — рост пагалоўя дойнага статка. На 1 кастрычніка 2018 г. ён утрымліваў 17295 галоў, на 1.10.2019 г. — 17628 галоў (+333). Сярэдні рост па раёне — 101,9 %. Больш прыкметна малочны статак папоўніўся ў ААТ “Юшавічы” (104,3 %), ААТ “Сейлавічы” (104,2 %), ААТ “Няс-віжскія Астроўкі”, ЗАТ      “1 Мая”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” (па 103,7 %).

Мяса за 9 месяцаў атрымана 32800,9 тоны — на 193,5 тоны меней леташняга. Разам з тым, трэба адзначыць гаспадаркі, якія нарошчваюць яго вытворчасць. Так, снаўчане прыбавілі на 402,3 тоны. На 37,4 тоны — гарадзейцы. На 15,8 т — жывёлаводы “Свеклавічнай”, на 14,9 т — “Грыцкевіч”. У працэнтных адносінах рост больш высокі ў “Свеклавічнай” — 103,4 %.

Буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе было атрымана 11563,2 тоны (101,5 % да ўзроўню 9 месяцаў 2018 г.). Высокі рост у СВК “Агракамбінат Сноў” (106,5 %), ДП “ЭБ  “Свеклавічная” (103,4), ААТ “Грыцкевічы” (102,9 %). Свіней было атрымана 10914,3 тоны (97,1 % да мінулагодняга паказчыка). З пяці гаспадарак, што гадуюць іх, толькі дзве перавысілі свае леташнія паказчыкі: СВК “Агракамбінат Сноў” (рост — 103,1 %) і ААТ “Новае жыццё” (102,6 %). Вытворчасць мяса птушкі склала 10323,4 тоны (99,7 %).

Па стане на 1.10.2019 г. у сельгаспрадпрыемствах раёна налічвалася ўсяго буйной рагатай жывёлы 69342 галавы (101,6 %). У т.л. у ААТ “Лань-Нясвіж” тэмп росту дасягнуў 107,2 %, у ЗАТ “1 Мая” — 104,1 %, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 103,8 %, ААТ “Юшавічы” — 103,5 %.

Свіней налічвалася 72229 галоў (101,4 %). У т.л. на 4,8 % прыбавілася іх у ААТ “Сейлавічы”, на 4,3 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Гаспадарыць інтэнсіўна — гэта значыць павышаць прадуктыўнасць жывёлы і птушкі, за адзін і той жа адрэзак часу атрымліваць болей прадукцыі. А залогам гэтага з’яўляецца ўкараненне навейшых тэхналогій, строгае захаванне ўсіх патрабаванняў — ад кармлення збалансаванымі і якаснымі кармамі да своечасовага выканання ўсіх ветэрынарных мерапрыемстваў. Там, дзе ўсё адладжана, дзе працаўнікі з высокай адказнасцю адносяцца да справы, прадбачачы і апераджаючы розныя непажаданыя сітуацыі — там і паказчыкі належныя, якія служаць прыкладам і мэтай для ўсіх.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика