До 1 октября аграрии СПК «Свитязянка-2003» завершат сев озимых зерновых культур

Источник материала:  
28.09.2019 —

Не так шмат часу прайшло пасля заканчэння жніва і адыходу з апусцелых ніў зерняўборачных камбайнаў, як вока ізноў радуюць дружныя зелянюткія ўсходы. Яны — вынік бягучай пасяўной кампаніі азімых зерневых культур, якая па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі павінна завяршыцца ў рэспубліцы да 1 кастрычніка.

До 1 октября аграрии СПК «Свитязянка-2003» завершат сев озимых зерновых культур

Аграрыі СВК “Свіцязянка-2003” дакладна ўкладваюцца ў вызначаныя тэрміны. Сёлетні азімы клін гаспадаркі складае 1300 га. На раніцу 27 верасня механізатарамі сельгаспрадпрыемства пасеяна 1249 га азімых зерневых культур, што складае 96% ад запланаваных пасяўных плошчаў.

– Кожная культура мае свае агратэхналагічныя тэрміны сяўбы, ад выканання якіх у значнай ступені залежыць будучая ўраджайнасць, – адзначае намеснік старшыні СВК “Свіцязянка-2003” Мікалай Кулініч. – Таму першай пачалі сеяць азімую пшаніцу, пад якую адведзена 850 га. Пазней заклалі будучы ўраджай азімага трэцікале на 200 га. Апошнім у поле выйшла азімае жыта. Да 100-працэнтнага выніку засталося пасеяць 51 га.

Каля вёскі Міратычы асабістымі вачыма давялося пабачыць сяўбу азімага трэцікале і паназіраць за плаўным ходам нядаўна набытага трактара “Джон-Дзір” у звязцы з 12-метровай сеялкай “Lemken Solitair 12”. Дарэчы, выдатна праведзеная сяўба азімых культур на свіцязянскіх палетках – яе заслуга.

– Вытворчыя магчымасці сеялкі выдатныя, – расказвае Мікалай Кулініч. – Штодзень засявае каля 70-80 га. Агрэгат ідэальна наладжваецца, мае звышдакладныя нормы высеву, а раўнамернасць усходаў бачна простым вокам. Да таго ж 12-метровая сеялка вельмі манеўраная. Аднак тут многае залежыць ад майстэрства механізатара. Таму чалавечы фактар, нават пры наяўнасці высокатэхналагічнай тэхнікі, выключаць ні ў якім разе нельга. Новая сеялка ўжо атрымала найвышэйшую адзнаку пры сяўбе зерневых культур, азімага рапсу, падсяванні шматгадовых траў.

До 1 октября аграрии СПК «Свитязянка-2003» завершат сев озимых зерновых культур

Новенькім “Джон-Дзірам” упраўляе вопытны трактарыст-машыніст Андрэй Уласевіч, які працуе ў гаспадарцы каля 10 гадоў. На падвозцы насення задзейнічаны вадзіцель СВК “Свіцязянка-2003” Валерый Якімовіч.

– Працаваць на такой тэхніцы – адно задавальненне, – дзеліцца Андрэй Уласевіч. – У кабіне ўстаноўлены навігатар, які задае прамалінейны рух тэхніцы. Таму, якая б узгорыстая мясцовасць не была, насенне кладзецца ў глебу раўнамерна і на аднолькавай глыбіні.

Пасяўная кампанія азімых зерневых культур у раёне падыходзіць да завяршэння. На раніцу 27 верасня на Карэліччыне пасеяна 10518 га, што складае 86% ад запланаваных 12290 га.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Маршрут построен: свекловичное поле-Бастуны-Скидель

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика