Новые герои жатвы-2019. Профсоюзы Кореличчины наградили водителей на отвозке и работников зерносушильных комплексов

Источник материала:  
07.08.2019 —

Жніво – адказная пара, паспяховы ход якой залежыць ад зладжанай працы ўсяго калектыву таго ці іншага сельгаспрадпрыемства. Камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі на адвозцы, работнікі зернесушыльных комплексаў – звенні ланцужка, якія падчас уборкі працуюць у адзіным напружаным рытме, каб не страціць ніводнага зярнятка сёлетняга ўраджаю.

Новые герои жатвы-2019. Профсоюзы Кореличчины наградили водителей на отвозке и работников зерносушильных комплексов

У канцы мінулага тыдня старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка ўзнагародзілі чарговых герояў жніва, якімі сталі лепшыя вадзіцелі на адвозцы і працаўнікі зернесушыльных комплексаў. Так, вадзіцель КСУП “Лукі-Агра” Вячаслаў Богуш першым у раёне на аўтамабілі “ГАЗ-3571” перавёз 1000 тон зерня. Яшчэ адным пераможцам раённага спаборніцтва на жніве-2019 стаў іншы вадзіцель гэта ж сельгаспрадпрыемства. Ігар Шыран на “МАЗе-555026” першым на Карэліччыне перавёз 2000 тон збожжа.

Новые герои жатвы-2019. Профсоюзы Кореличчины наградили водителей на отвозке и работников зерносушильных комплексов

Сярод звенняў на дапрацоўцы зерня таксама ёсць свае героі. Аляксандр Жук і Арцём Чужаўка з СВК “Маяк-Заполле” на зернесушыльным комплексе “СЗК-10” дапрацавалі 1000 тон зерня. А звяно КСУП “Лукі-Агра” ў складзе Юрыя Трыбуця, Аляксандра Сянюты, Ігара Ракача і Васілія Гоцкі на КЗСВ-30 першымі ў раёне пераадолелі мяжу ў 5000 тон збожжа.

Новые герои жатвы-2019. Профсоюзы Кореличчины наградили водителей на отвозке и работников зерносушильных комплексов

Атрымаўшы ўзнагароды, грашовыя прэміі і цёплыя словы падзякі ад лідараў прафсаюзнага руху Карэліччыны, удзельнікі ўборачнай кампаніі вярнуліся на свае працоўныя месцы.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Белорусские аграрии намолотили более 5 миллионов тонн зерна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика