Аграрии КСУП «Цирин-Агро» получили достойную урожайность зерновых

Источник материала:  
07.08.2019 —

Аграрии КСУП «Цирин-Агро» получили достойную урожайность зерновых

З кожным пагодлівым днём аграрыі Карэліччыны набліжаюцца да завяршэння сёлетняга жніва. Камбайнавыя экіпажы і вадзіцелі на адвозцы павялічваюць асабістыя рэкорды намалочанага і перавезенага збожжа, а на зернесушыльных комплексах расце зерневае багацце раёна. Па стане на 6 жніўня карэліцкім аграрыям засталося ўбраць 4907 га зерневых і зернебабовых культур з запланаваных 19969 га.

Аграрии КСУП «Цирин-Агро» получили достойную урожайность зерновых

На ўчарашнюю раніцу хлебаробы КСУП “Цырын-Агра” абмалацілі 970 га, што складае 68% ад запланаваных 1428 га. Сёлетняя ўраджайнасць збожжавых у гаспадарцы значна адрозніваецца ад леташняй. Калі ў 2018 годзе цырынскія аграрыі атрымалі 39 ц/га, то ўраджайнасць падчас жніва-2019 складае 62,4 ц/га.

Аграрии КСУП «Цирин-Агро» получили достойную урожайность зерновых

– Своечасовае выкананне неабходных тэхналагічных працэсаў у сукупнасці са спрыяльнымі ўмовамі надвор’я далі жадаемы вынік, – адзначае загадчык вытворчага участка №2 КСУП “Цырын-Агра” Іван Кулініч. – Сёлетні зерневы клін складаюць 500 га азімай пшаніцы, уборку якой мы завяршаем, 150 га яравой пшаніцы, 358 га азімага трэцікале, 250 га яравога ячменю, які ўжо поўнасцю абмалочаны. Большая частка зерневых культур засяроджана на другім вытворчым участку: 1081 га з агульных 1428 га. На раніцу 6 жніўня намалочана 6051 тона зерня. Калі дазволіць надвор’е, плануем завяршыць уборку да канца тыдня. Усе камбайнавыя экіпажы працуюць адказна і старанна. Таму жніво праходзіць зладжана і без замінак.

Аграрии КСУП «Цирин-Агро» получили достойную урожайность зерновых

Аграрыі прыдпрыемства працягваюць убіраць салому зерневых і зернебабовых культур. Частка прасуецца ў рулоны, іншая – складваецца ў стагі.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Перадавікі Карэліцкага раёна на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, рапсу па стане на 5 жніўня (+інфаграфіка)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика