Насустрач жніву-2019. У добрым чаканні

Источник материала:  
05.07.2019 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлебаробам ААТ “Новае жыццё” трэба сёлета ўбраць збожжавыя на плошчы 1450 гектараў, з іх 1150 га займаюць азімыя, 300 — яравыя. 200 га займае рапс. На другое жніво, восеньскае, адведзена 400 гектараў кукурузы на зерне. Ячмень, як лічыць галоўны аграном Міхаіл Канановіч, хвалявання не выклікае. Ёсць крыху палёгліцы, але і тэхніка гаспадаркі, і майстэрства камбайнераў з такой праблемай  справяцца.

Насустрач жніву-2019. У добрым чаканні

У распараджэнні хлебаробаў — 9 збожжаўборачных камбайнаў: 6 — вытворчасці “Гомсельмаша”, 2 — “Джон Дзір” і 1 — “Лексіён”. Для іх рамонту своечасова былі закуплены ўсе запчасткі, і машыны гатовы да выхаду ў поле. Рамонтам займаліся самі камбайнеры. Неабходную дапамогу аказвала брыгада з майстэрні — у яе склад  уваходзяць токар, тры зваршчыкі, слесары, майстар-наладчык. Аператыўна і якасна  выконваюць сваю справу зваршчык Сяргей Пятровіч (пра яго галоўны інжынер гаспадаркі Юрый Ярош сказаў: “Закрывае  складаныя пытанні”) і слесар Мікалай Акулік.

Учора камбайнеры Васіль Шарапа, Адам Банеўскі, Іван Акулік і Віктар Карачун  выйшлі на абмалот насеннікаў шматгадовых траў. Хутка і збожжавая ніва пакліча камбайнераў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Навіны АПК. Ідзе нарыхтоўка траў і ўборка азімага ячменю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика