У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной

Источник материала:  
26.04.2019 —
У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной

Таццяна Бохан узнагароджвае механізатара Аляксандра Лаўрыновіча

Завяршылася вясенняя пасяўная кампанія ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна. На яе працягу ў гаспадарках падводзіліся прамежкавыя вынікі з узнагароджваннем лепшых працаўнікоў граматамі, падзякамі і грашовымі прэміямі.

У ААТ “Княж” кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт таксама не абышлі сваёй увагай перадавікоў сельгасвытворчасці, якія дасягнулі лепшых вынікаў падчас пасяўной кампаніі. На адной з чарговых планёрак дырэктар гаспадаркі Уладзімір Пятровіч Буда і старшыня прафсаюзнага камітэта Таццяна Іосіфаўна Бохан ўзнагародзілі механізатараў Васілія Данілава, Аляксандра Лаўрыновіча, Аляксандра Данілава, Садофія Васільева, Сяргея Хаданёнка, Барыса Гушчынскага, Івана Грыгор’ева, Паўла Яблонскага, Сцяпана Канюшэўскага і Ігара Цярэшку дыпломамі і грашовымі прэміямі за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм.

Уладзімір Пятровіч Буда выказаў спадзяванне, што корманарыхтоўчыя работы, якія неўзабаве пачнуцца ў гаспадарцы, таксама пройдуць зладжана, эфектыўна і ў тэрмін.

Сяргей РАЙЧОНАК.

У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной У ААТ «Княж» узнагародзілі перадавікоў пасяўной

Comments are closed.

Яндекс.Метрика