У мінулую суботу ў раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу раёна за 2018 год. Гэта традыцыйнае штогадовае свята сабрала працавітых, самых дастойных прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Нясвіжскага краю.
Па традыцыі раздзяліць свята з жыхарамі Нясвіжчыны прыбылі пачэсныя госці: першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Салавей, старшыня Мінскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, Надзвычайныя і Паўнамоцныя паслы Рэспублікі Беларусь, ганаровыя грамадзяне горада Нясвіжа Уладзімір Дражын і Леанід Крупец, член каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Мінскай вобласці, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і г. Нясвіжа Марыя Худая, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка і пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата, ксёндз-канонік Пётр Шарко, а таксама дэлегацыі Клецкага, Капыльскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці, Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Упершыню на свяце прысутнічала дэлегацыя грузінскага горада Мартвілі, пра знаходжанне якой у нашым горадзе мы раскажам у наступных нумарах “НН”.
Гасцей і ўдзельнікаў злёту на парозе цэнтра культуры сустракалі народны ансамбль народнай песні “Лянок” і ўзорны ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, у фае — “жывыя” скульптуры і “лэдзі-фуршэт”. Тут жа разгарнулася і выстава творчых работ майстроў народнага клуба “Дыяменты Нясвіж-скага краю”. На другім паверсе РЦК можна было пазнаёміцца з узорамі прадукцыі некаторых прадпрыемстваў Нясвіжчыны. У спецыяльнай выставе ўдзельнічалі СП ТАА “Фармлэнд”, ЗВУП “Медінтэр-пласт”, ААТ “Дабрабыт”, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”, філіял “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам”, Клецкі філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Новае жыццё”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, КУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа”. Кожнае прадпрыемства прадэманстравала свае навінкі і ўжо добра вядомыя віды прадукцыі. Таксама падчас выставы госці і ўдзельнікі злёту змаглі прадэгуставаць мяса-малочную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы нясвіжскіх вытворцаў.
А ў глядзельнай зале РЦК на пачатку мерапрыемства ўвазе прысутных быў прапанаваны цікавы відэафільм аб выніках работы ўсіх галін раёна за 2018 год.
Удзельнікаў злёту прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі. Ён зрабіў агляд дасягненняў мінулага года ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Аляксандр Зіноўевіч падкрэсліў, што дасягнутае сёння — гэта толькі чарговы рубеж, бягучы год ставіць перад намі новыя задачы, для вырашэння якіх трэба будзе працаваць яшчэ больш напружана. Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што на Нясвіжчыне, дзякуючы моцнаму кадраваму патэнцыялу, бягучы год будзе завершаны яшчэ з больш важкімі і значнымі вынікамі.
Напрыканцы свайго выступлення Аляксандр Ломскі ў асобе тых, хто быў запрошаны на свята, падзякаваў усім працаўнікам раёна за дастойную і выніковую працу ў 2018 годзе, пажадаў усім добрага здароўя і неабыякавасці, захоўваць у сабе імкненне бачыць нашу малую радзіму самай лепшай і прыгожай, сваёй працай і трапяткім стаўленнем да яе з дня ў дзень прымнажаць яе багацці, каб наш раён займаў тое высокае месца, якога ён варты.
Віншавальную эстафету пераняў першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар, які адрасаваў шмат цёплых слоў працаўнікам раёна і высока ацаніў іх работу. Ён адзначыў, што кожны на сваёй малой радзіме павінен пакінуць маленькую часцінку свайго сэрца, зрабіць усё, што ад яго залежыць, дзеля росквіту роднага краю. І сёння наш раён па-ранейшаму высока трымае сваю марку ў вобласці, пацвярджэннем чаго стала немалая колькасць узнагарод рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Так, Граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь былі адзначаны жывёлавод ААТ “Новае жыццё” Данута Маляйковіч, трактарысты-машыністы ЗАТ “1 Мая” і ААТ “Гарадзея” Валерый Каралецкі і Іван Гурын, Падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — вадзіцель ААТ “17 Верасня” Мікалай Юрашчык, аператар па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ “Лань-Нясвіж” Кацярына Глебава і загадчык рамонт-най майстэрні ААТ “Сейлавічы” Уладзімір Шостак.
За шматгадовую добрасумленную працу, прафесія-налізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна Ігар Мікалаевіч уручыў Ганаровыя граматы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта машыністу экскаватара ААТ “Нясвіжскае ПМК-23” Паўлу Перапечку і настаўніку хіміі і біялогіі Грыцкевіцкага НПК д/с-СШ Андрэю Радаману. Падзякі старшыні Мінаблвыканкама былі аб’яўлены мастацкаму кіраўніку Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра Алёне Вінаград, старшаму майстру змены ААТ “Нясвіжскі завод медпрэпаратаў” Валерыю Сандросу, аператару птушкафермы СВК “Агракамбінат Сноў” Таццяне Грыб і вадзіцелю пагрузчыка УП “Нясвіжская ЖКГ” Віктару Скрыгану. Ганаровай граматы Мінскага абласнога Савета дэпутатаў былі ўдастоены начальнік філіяла “ДЭУ № 65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Вячаслаў Мінкевіч і галоўны ветэрынарны ўрач ААТ “17 Верасня” Валерый Яроцкі.
Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама атрымалі аператар машыннага даення ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Таццяна Яцкевіч, трактарыст-машыніст ААТ “17 Верасня” Мікалай Акулік, трактарыст-машыніст ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Мікалай Каўбасюк, аператар машыннага даення ЗАТ “1 Мая” Жанна Шостка, трактарыст-машыніст ААТ “Юшавічы” Алег Баханкевіч, трактарыст-машыніст ААТ “Сейлавічы” Юрый Зубовіч, аператар машыннага даення ААТ “Юшавічы” Таццяна Чыркова, грузчык ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Сяргей Любко і аператар машыннага даення ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Галіна Антановіч.
Акрамя таго, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручыў Падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі дырэктару і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” Генадзю Жывеню і Марыне Яраш.
Узнагароджанне па выніках раённага спаборніцтва правёў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі. Пераможцам па выніках работы народнагаспадарчага комплексу раёна за 2018 год сярод сель-скагаспадарчых арганізацый стаў СВК “Агракамбінат Сноў” (за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў прадуктыўнасці сельскагаспадарчых жывёл і ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, пры ўмове росту аб’ёмаў вытворчасці). Па найбольшай колькасці балаў першае месца заняло ААТ “Грыцкевічы”, другое — ААТ “Новае жыццё”, трэцяе — ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Сярод прамысловых арганізацый перамагло замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Флексасэрвіс”. Сярод арганізацый у галі-нах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання і гандлю — філіял “Аўтамабільны парк № 8” ААТ “Мінабл-аўтатранс”, сярод будаўнічых арганізацый — філіял “Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”.
Сярод устаноў адукацыі, размешчаных у гарадской і сельскай мясцовасці, лепшымі сталі Нясвіжская гімназія і Сноўская СШ адпаведна, сярод устаноў дашкольнай адукацыі — адпаведна яслі-сад № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” і Сноўскі яслі-сад. Сярод устаноў аховы здароўя — Сноўская амбулаторыя УАЗ “Нясвіж-ская ЦРБ”, сярод стацыянарных аддзяленняў — тэрапеўтычнае аддзяленне Нясвіжскай ЦРБ, сярод устаноў культуры — Грыцкевіцкі сельскі дом культуры, Сейла-віцкая інтэграваная сельская бібліятэка. Сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва — ТАА “Радужны Б-Б”. Сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў пераможцам стаў Нясвіжскі сельвыканкам.
На сцэну за заслужанымі ўзнагародамі таксама падымаліся 26 пераможцаў у намінацыі “Лепшы па прафесіі”. Іх імёны будуць занесены на раённую Дошку гонару.
Былі названы і лепшыя ў спартыўнай сферы — па выніках круглагадовай спартакіяды Нясвіжскага раёна 2018 года. Сярод прадпрыемстваў і арганізацый пераможцамі сталі СВК “Агракамбінат Сноў” (1 месца), філіял “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” (2 месца), ААТ “Гарадзейскі цукровы камбі-нат” (3 месца), сярод пассельвыканкамаў — Сноўскі сельвыканкам (1 месца), Гарадзейскі сельвыканкам (2 месца), Гара-дзейскі пасялковы выканкам (3 месца).
На свяце былі адзначаны і тыя, хто вызначыўся ў грамад-скай рабоце. Старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк уручыў Ганаровыя граматы Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у забеспячэнне вытворчасці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці працоўнага калектыву майстру службы галоўнага механіка ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Юрыю Гецману і за актыўную грамадзянскую пазіцыю і асабісты ўклад у павышэнне ролі і аўтарытэту органаў мясцовага самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва — старасце вёскі Прасці Гарадзейскага сельскага Савета дэпутатаў Галіне Хваль. Яшчэ 9 жыхароў населеных пунктаў раёна атрымалі Ганаровыя граматы райсавета дэпутатаў за ўзорнае ўтрыманне домаўладанняў, уклад у добраўпарадкаванне населенага пункта, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Савета дэпутатаў.
Свае шчырыя віншаванні працаўнікам Нясвіжчыны са сцэны адрасавалі таксама былыя кіраўнікі раёна, якія ў розныя гады ўнеслі вялікі ўклад у росквіт нясвіжскай зямлі, — Генадзь Салавей, Іван Крупко, Леанід Крупец, Уладзімір Дражын і Марыя Худая. Марыя Мікалаеўна ўручыла юбілейныя медалі “100 гадоў КПБ і БССР” дырэктару ААТ “Гарадзея” Мікалаю Салаўю, старшыні Нясвіжскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў ГА “Беларуская федэрацыя прафсаюзаў” Міхаілу Жыгунову і старшыні Сейлавіцкага сельвыканкама Васілю Чычко.
Высока адзначаны ўклад несвіжан не толькі ў працоўнае, але і ў духоўнае жыццё краіны. Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній падзякаваў кіраўнікам і працоўным калектывам за значную дапамогу ў добрых справах Царквы. Сёлета тысячы дзяцей у розных кутках краіны атрымалі падарункі на святы Новага года і Нараджэння Хрыстова. Уладыка ўручыў архірэйскія граматы Слуцкай епархіі дырэктарам ААТ “Грыцкевічы”, ААТ “Гарадзея”, ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”, ААТ “Новае жыццё” і ААТ “Сейлавічы”. Старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандру Лом-скаму епіскап перадаў абраз Святой праведнай Сафіі Слуцкай у знак блаславення на працу.
Шмат добрых слоў у адрас Нясвіж-скай зямлі і яе працаўнікоў прагучала і з вуснаў прадстаўнікоў дэлегацый суседніх раёнаў і гасцей з Грузіі.
Урачыстасць завяршылася святочным канцэртам, які падараваў гледачам сапраўднае суквецце талентаў. Зала горача апла-дзіравала ўсім без выключэння яго ўдзельнікам — духавому аркестру і ансамблю мажарэтак, народным ансамблям песні “Згода”, “Ліра”, “Лан-ская бяседа”, “Лянок” і “Млечны шлях”, народнаму ансамблю танца “Узорыца”, народнаму ансамблю песні і танца “Вяночак”, танцавальнаму калектыву “Онікс” і народнаму ансамблю народнай музыкі і песні “Зараніца”, вакальнаму калектыву “Славянскі стыль”, ансамблю песні “Суседзі”, узорнаму ансамблю гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, вакальна-інструментальнаму ансамблю “Старыя знаёмыя”, дуэту ў складзе Ігара Гарбачова і Таццяны Мароз. Лепшыя артысты раёна стварылі ў зале сапраўды святочны, цёплы настрой, падарыўшы гледачам яскравыя ўражанні і радасныя хвіліны. ад Нясвіж-скага райвыканкама майстры мастацкай самадзейнасці атрымалі кветкі і цукеркі, а таксама сертыфікат на суму 15 тысяч рублёў для набыцця сцэнічных касцюмаў.
Аксана ГРОХ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА і Неанілы ЛЮБАНЕЦ.