Будаўнічая брыгада ААТ “Даватарскі” займаецца рамонтам, рэканструкцыяй і будоўлей гаспадарчых аб’ектаў

Источник материала:  
16.11.2018 —
Будаўнічая брыгада ААТ “Даватарскі” займаецца рамонтам, рэканструкцыяй і будоўлей гаспадарчых аб’ектаў

брыгада будаўнікоў ААТ “Даватарскі” на разборцы фермы ў вёсцы Станіславова

Будаўнічая брыгада адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі” — адзіная сярод іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна, якая не проста праводзіць рамонт і рэканструкцыю гаспадарчых аб’ектаў, а яшчэ займаецца і іх узвядзеннем. Тэрыторыя сельгаспрадпрыемства павялічылася сёлета ўдвая з далучэннем былога ААТ “Васюкі”. Узрасла і колькасць аб’ектаў, якія патрабуюць рамонту.

— На сённяшні дзень у брыгадзе працуюць дзевяць чалавек, — паведаміў нам майстар будаўніча-мантажных работ ААТ “Даватарскі” Юрый Жынгель. — Сёлета нашы будаўнікі правялі рэканструкцыю дзвюх сянажных траншэй у Васюках і Валожынках. У Васюках таксама пабудавалі памяшканне для бяспрывязнага ўтрымання буйной рагатай жывёлы. У цяперашні момант брыгада займаецца рамонтам былой жывёлагадоўчай фермы ў вёсцы Станіславова. Памяшканне не адзін год з’яўлялася пустуючым і часткова дах на ім абваліўся. Тым не менш, пасля праведзенага абследавання прынята рашэнне аб рэканструкцыі дадзенага бокса. Мы плануем праз месяц закончыць рамонтныя работы, каб у далейшым тут размясціўся статак буйной рагатай жывёлы.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика