Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области

Источник материала:  
16.11.2018 —
Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области
Сёлета свінагадоўчы комплекс КСУП “Лукі-Агра” названы лепшым сярод 31-го прадпрыемства Гродзеншчыны. Напярэдадні абласных дажынак у Іўе падзея стала доўгачаканым падарункам для жывёлагадоўчай галіны Карэліччыны.

Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области

Гісторыя свінагадоўчага комплексу ў Луках пачынаецца ў 1986 годзе. З тых часоў у плане тэхналогій тут змянілася практычна ўсё, але засталося галоўнае – традыцыя шчыра і прадуктыўна працаваць.

Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области

Зараз комплекс адносіцца да прадпрыемстваў поўнага цыкла, які ўключае этапы ад гадавання парасят да здачы свіней на мясакамбінаты. Ёсць і свой кармацэх, што дазваляе нарыхтоўваць гарантавана якасны камбікорм. Апошнія 10 год актыўна вядзецца мадэрнізацыя комплексу, дзякуючы чаму ўводзяцца новыя секцыі. Гэта дае магчымасць павялічваць пагалоўе: калі ў мінулым годзе налічвалася 8660 галоў, то зараз – 9133. У цэлым па раёне за 9 месяцаў бягучага года ўдзельная вага вытворчасці свініны комплексам у Луках склала 25,3%, а ад агульнай рэалізацыі свіней на перапрацоўчыя прадпрыемствы – 26,5%. Нагодай для гонару з’яўляецца і рэнтабельнасць – плюс 25,4% адносна мінулага года.

Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области

Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области

Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области

Стабільна высокім вынікам комплексу спрыяе і самаадданая праца калектыва з 35 чалавек: сярод іх – аператары, ветэрынарныя ўрачы, вадзіцелі, рабочыя.

Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области

– Большасць людзей тут працуе далёка не першы год. А сам я – ужо 26, прайшоў шлях ад інжынера да кіраўніка, – пачынае знаёмства з калектывам начальнік свінакомплексу Аляксандр Мікалаевіч Сак.

– Сапраўды, “цякучка” кадраў у нас мінімальная. Асабіста мой агульны стаж складае 9 год, – далучаецца да размовы вядучы ветэрынарны ўрач Аліна Сяргееўна Мацяс. – Акрамя мяне, на комплексе працуюць яшчэ 2 ветэрынары. Пасля сумна вядомага 2014 года, калі ў рэгіёне была ўспышка афрыканскай чумы сярод свіней, мы адчуваем на сабе вялікую адказнасць. Але кожны з нас упэўнены ў тым, што сучасныя тэхналогіі і дружны калектыў, дзе пануюць прафесіяналізм, паразуменне і ўзаемадапамога, дазволяць прадпрыемству знайсці выйсце з самых складаных сітуацый.

– А яшчэ, і з гэтым пагодзяцца ўсе супрацоўнікі комплексу, нам пашанцавала з кіраўніком, – дзеліцца аператар па кармленні з 10-гадовым стажам Наталля Аляксандраўна Дудук. – Аляксандр Мікалаевіч – і спецыяліст выдатны, і чалавек. Ён ўмее ўсё і ўсіх арганізаваць, ведае падыход да кожнага і як найлепш матываваць. Таму і калектыў у нас зладжаны, і праца спорыцца.

Люди и Специалисты с большой буквы. Сотрудники свинокомплекса в Луках достигли лучших показателей в Гродненской области

Начальнік А. М. Сак, аператар Н. А. Дудук і вядучы ветурач А. С. Мацяс каля свінагадоўчага комплекса

– А працаваць заўжды ёсць над чым, – зазначае Аляксандр Мікалаевіч. – І хай сёння мы – лепшыя ў вобласці, але гэта значыць, што і заўтра мы павінны прадэманстраваць не горшыя вынікі. Будзем мадэрнізавацца, прымяняць новыя тэхналогіі, павялічваць пагалоўе і годна прадстаўляць Карэліччыну на ўзроўні вобласці і рэспублікі. А ў сувязі з узнагародай, хачу шчыра падзякаваць калектыву за іх цяжкую і плённую працу, бо кожны з іх – чалавек і спецыяліст з вялікай літары, і пажадаць здароўя, поспехаў і дабрабыту!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←Более тысячи тружеников села удостоены наград профсоюза работников АПК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика