Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі прымаў віншаванні з нагоды юбілею

Источник материала:  
24.10.2018 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З прыемнай нагоды ў панядзелак давялося наведаць Нясвіж Уладзіміру Бабру — першаму намесніку старшыні праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”, заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Беларусі. У гэты дзень ён прымаў віншаванні з нагоды 70-годдзя і ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаў Ганаровую грамату райвыканкама з рук кіраўніка раёна Генадзя Салаўя.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі прымаў віншаванні з нагоды юбілею

На рахунку Уладзіміра Серафімавіча —  41 год плённай працы на сноўскай зямлі, дзе ён пачынаў у 1967 годзе рахункаводам паляводчай брыгады тагачаснага калгаса імя Калініна. Затым быў брыгадзірам гэтай жа гаспадаркі, і, пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, — аграномам.

Час ішоў, удасканальвалася эканомі-ка, мяняліся формы гаспадарання і перадавы калгас імя Калініна ператварыўся ў яшчэ больш развітое і шматфункцыянальнае сельгаспрад-прыемства — СВК “Агракамбінат Сноў”. Тут паважаны юбіляр без малога тры дзясяткі гадоў адпрацаваў галоўным агра-номам. Дасканала вывучыўшы асаблівасці кожнага кавалачка сноўскіх палеткаў, Уладзімір Серафімавіч умела выбіраў найлепшы падыход да іх, у выніку чаго шчодрая мясцовая зямля не толькі раскрывала свае прыродныя магчымасці, але і ўзбагачалася, і зберагалася для нашчадкаў. Уклад героя гэтага аповеду ў славутыя сноўскія ўраджаі неаднаразова прызнаваўся на дзяржаўным узроўні: У.С. Бабёр узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”, ордэнам Пашаны і ордэнам “Знак Пашаны”, Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Яму таксама прысвоена званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”.

Сёння Уладзімір Серафімавіч ужо пяты год працягвае аддаваць роднай гаспадарцы свае веды і вопыт на пасадзе першага намесні-ка старшыні па вытворчасці. Пажадаем яму плёну ў гэтай адказнай справе і няхай выдатныя вытворчыя паказчыкі агракамбіната “Сноў” яшчэ доўга будуць гонарам не толькі саміх снаўчан, але і ўсіх нас.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Кореличские аграрии по итогам кормозаготовительной кампании достигли лучших показателей на Гродненщине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика