Кореличские аграрии по итогам кормозаготовительной кампании достигли лучших показателей на Гродненщине

Источник материала:  
24.10.2018 —

На працягу кастрычніка надвор’е не магло не радаваць аграрыяў раёна. Сонечныя цёплыя дні – выдатны час для плённай працы як на ўборцы ўраджаю, так і нарыхтоўцы кармоў, якая падыйшла да свайго лагічнага завяршэння.

Кореличские аграрии по итогам кормозаготовительной кампании достигли лучших показателей на Гродненщине

Гледзячы на абласную зводку вынікаў корманарыхтоўчай кампаніі, можна з упэўненасцю адзначыць, што аграрыі Карэліччыны плённа папрацавалі і дасягнулі лепшых паказчыкаў на Гродзеншчыне. Так, працаўнікамі раёна нарыхтавана 11638 тон сена, што складае 121% ад плана. Дарэчы, ніводны раён вобласці нават не дасягнуў лічбы ў 9 тысяч тон.

На закладцы сенажу карэліцкія аграрыі таксама дасягнулі добрых вынікаў. Паказчык раёна – 148 тысяч тон, што складае 94% ад запланаваных 157 тысяч тон. Агульнаабласны працэнт выканання плана складае 73 адзінкі.

У стрэйч-плёнку на Карэліччыне нарыхтавана 8660 тон высакаякасных кармоў, альбо 93% ад задання.

Абсалютнае лідарства атрымала Карэліччына і па аднаму з найважнейшых паказчыкаў – колькасці цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Вынік раёна – 29,5 адзінак пры агульнаабласной лічбе ў 24,4.

Кореличские аграрии по итогам кормозаготовительной кампании достигли лучших показателей на Гродненщине

Некалькі дзён таму канчатковую кропку ў корманарыхтоўчай кампаніі бягучага года паставілі аграрыі СВК “Свіцязянка-2003”. У гаспадарцы нарыхтавана дастатковая колькасць кармоў на бягучы зімовы перыяд: высушана 1 тысяча тон сена, закладзена 22 тысячы тон сенажу і 19 тысяч тон сіласу.

– Безумоўна, пэўныя карэктывы ў ход корманарыхтоўкі бягучага года ўнеслі ўмовы надвор’я. Працяглая адсутнасць ападкаў і спякота значна паўплывалі на адрастанне траў пасля першага ўкосу, – адзначыў галоўны аграном СВК “Свіцязянка-2003” Аляксандр Мяцеліца. – Аднак выратавальны дождж у чэрвені спрыяў росту траў. Да таго ж зрабілі падкормку азотнымі ўгнаеннямі.

Для нарыхтоўкі якаснага корму для буйной рагатай жывёлы аграрыі гаспадаркі паспяхова карыстаюцца сучаснай тэхналогіяй прасавання сенажу ў стрэйч-плёнку.

Кореличские аграрии по итогам кормозаготовительной кампании достигли лучших показателей на Гродненщине

– Нарыхтавалі крыху больш двух тысяч тон сенажу ў рулонах. Такі корм уводзіцца ў рацыён жывёл на працягу зімы і выдатнай з’ядаецца, – дзеліцца Аляксандр Мяціліца. – Прасаванне сенажу адбываецца агрэгатам Комбі Пак-1250 Крон у стрэйч-плёнку айчыннай вытворчасці. Такая тэхналогія мае шмат плюсаў, адным з якіх з’яўляецца надзвычай высокая якасць корму.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Лучшего пахаря определили на конкурсе профессионального мастерства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика