Тракторист ОАО «Кореличи-Лен» Сергей Липский стал героем льняных угодий

Источник материала:  
19.09.2018 —

У сераду на 15 хвілін ільняное поле каля аграгарадка Цырын ператварылася ва ўрачыстую пляцоўку для ўзнагароджання, пасля чаго працаўнікі ААТ “Карэлічы-Лён” ізноў прыступілі да працы ў напружаным і хуткім тэмпе. На ўборачнай, як вядома, кожная хвіліна на вагу золата.

Тракторист ОАО «Кореличи-Лен» Сергей Липский стал героем льняных угодий

Героем дня стаў трактарыст прадпрыемства Сяргей Мікалаевіч Ліпскі, які з’яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва па выніках уборачнай кампаніі зерневых, зернебабовых і лёну. Менавіта ён першым у раёне спрасаваў 500 тон ільнотрасты. З прыемнай місіяй павіншаваць стараннага працаўніка і ўручыць яму грашовую прэмію і прафсаюзныя падарункі прыехала на поле старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Леанідаўна Пянькоўская, якая не шкадавала шчырых і цёплых слоў у адрас пераможцы раённага спаборніцтва. Да віншавальных слоў далучыліся майстар дадатковай вытворчасці, старшыня прафкама і адказны за ідэалагічную работу ў калектыве Наталля Уладзіміраўна Дасько і галоўны аграном ААТ “Карэлічы-Лён” Андрэй Комар.

Тракторист ОАО «Кореличи-Лен» Сергей Липский стал героем льняных угодий

Прафсаюзная ўзнагарода ў чарговы раз пацвердзіла неймавернае жаданне Сяргея Ліпскага, працоўны стаж якога на прадпрыемстве складае больш за 20 гадоў, выконваць даручаную справу старанна і якасна.

Тракторист ОАО «Кореличи-Лен» Сергей Липский стал героем льняных угодий

Узнагароджванне на льняным полі паставіла ўрачыстую кропку ў раённым спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі зерневых, зернебабовых і лёну, падчас якога словы ўдзячнасці і грашовыя прэміі атрымалі 4 камбайнавыя экіпажы ў складзе 7 чалавек, 2 вадзіцелі на адвозцы зерня і 3 звяны на дапрацоўцы зерня, дзе былі задзейнічаны 6 працаўнікоў.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←29 сентября и 6 октября в Кореличах всех приглашает за покупками сельскохозяйственная ярмарка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика