Жніво ў лічбах

Источник материала:  
10.08.2018 —

Па стане на ўчарашнюю раніцу ў раёне ўбраны 5321 гектар ніў — 64%. Намалочана 12072 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць — 22,7 цэнтнера з гектара.

Хоць ураджайнасць значна знізілася ў параўнанні з пачаткам жніва ва ўсіх гаспадарках, тройка лідараў застаецца стабільнай. 76% плошчаў абмалочана ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, намалот складае 4316 тон, ураджайнасць — 34,4 ц/га. На другім месцы па аддачы ніў ААТ “Лапічы” — 26,6 ц/га, а вынік жорнаўскіх хлебаробаў — 24,8 ц/га. У апошняй гаспадарцы ўжо намалочана 1888 тон збожжа.

Найгоршымі ж тэмпамі ўборка ідзе ў ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”: камбайны пабывалі на 42% засеяных збожжам палёў, ураджайнасць — 12,6 ц/га.

←Жара может погубить урожай картофеля в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика