Своечасова падрыхтавацца да сяўбы азімых

Источник материала:  
10.08.2018 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Своечасова падрыхтавацца да сяўбы азімых

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня на нарадзе з членамі ўрада і старшынямі аблвыканкамаў запатрабаваў своечасова пачынаць рыхтавацца да азімай сяўбы.

«Выходзіць у поле негатовымі тэхналагічна да сяўбы нельга, проста не трэба сеяць. За гэта адкажуць губернатары і адпаведныя міністэрствы па поўнай. Хопіць ужо дурасцю займацца і падманваць саміх сябе. У пустую, як кажуць вяскоўцы, зямлю зерне класці злачынна. Падрыхтуйце як належыць глебу і пасейце ў агратэхнічна аптымальныя тэрміны. Не паспяваеце — не рабіце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да губернатараў, ён адзначыў, што землі гаспадарак, якія не паспяваюць падрыхтаваць да азімай сяўбы, можна аддаць прадпрыемствам, якія маюць патрэбу ў зерні. «Але гэта трэба зрабіць цяпер, каб яны своечасова маглі падрыхтаваць глебу, пасеяць і забраць гэта зерне», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэмпы ўборачнай кампаніі. Паводле яго слоў, яе трэба праводзіць хутчэй, аднак вялікіх праблем пакуль з гэтым няма. «Не хачу сказаць, што мяне насцярожваюць тэмпы ўборкі ўраджаю. Такі ўраджай збожжавых, мы, вядома ж, збяром. Гэта не праблема. Каля сямі мільёнаў тон — гэта не той узровень, які мы можам дасягнуць або рэалізаваць на ўборцы ўраджаю, паколькі тэхнічна аснашчаны як ніколі. Мы і дзесяць мільёнаў тон можам за месяц убраць», — адзначыў ён.

blr.belta.by.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Уборачная ў КУВСП “Гарадзец”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика