Уборачная ў КУВСП “Гарадзец”

Источник материала:  
09.08.2018 —

Уборачная ў КУВСП “Гарадзец”У камунальным унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Гарадзец” сёлета трэба ўбраць 2.171 гектар зерневых культур. Плошчы, адносна невялікія, але тэрміны надвор’я прыспешваюць аграрыяў. На жніве задзейнічаны восем адзінак зернеўборачных камбайнаў айчыннай вытворчасці “Палессе” КЗС. Па стане на 9 жніўня ў гаспадарцы абмалацілі 1285 гектараў,што складае 59,2 працэнта да задання. Адпраўлена ў дзяржаўныя засекі 2.819 тон збожжа.

— Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, нашы работнікі, якія задзейнічаны на жніве, дабрасумленна адносяцца да сваіх абавязкаў, працуюць, як кажуць у народзе, ад зары да зары, — сказала нам намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Наталля Віктараўна Катушонак. — Яскравым прыкладам тут можа быць камбайнер Юрый Урублеўскі. Мужчына ўжо не першы год з’яўляецца лідарам не толькі на жніве, але і на выкананні іншых сельскагаспадарчых работ, на якіх ён задзейнічаны. Радуюць нас сваімі поспехамі і маладыя механізатары — Андрэй Каснікоўскі і Віктар Урублеўскі. На трактарах МТЗ-82 хлопцы шчыруюць на розных відах работ і, дарэчы, вылучаюцца сярод іншых сваёй адказнасцю да даручаных спраў і дысцыплінай.

Каля аграгарадка Верацеі на 30-гектарным полі абмалот ячменю праводзіў камбайнер Іван Кірсанаў. Прыпыніўшыся на хвілінку, Наталля Віктараўна Катушонак павіншавала камбайнера з працоўнымі поспехамі, уручыла яму невялікі падарунак.

Не засталіся без віншаванняў і работнікі, якія задзейнічаны на збожжатаку. Намеснік дырэктара гаспадаркі таксама павіншавала іх з працоўнымі поспехамі, уручыла невялікія падарункі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Уборачная ў КУВСП “Гарадзец” Уборачная ў КУВСП “Гарадзец” Уборачная ў КУВСП “Гарадзец” Уборачная ў КУВСП “Гарадзец” Уборачная ў КУВСП “Гарадзец” Уборачная ў КУВСП “Гарадзец” Уборачная ў КУВСП “Гарадзец” Уборачная ў КУВСП “Гарадзец”

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика