У Беларусі намалацілі больш за 4 млн т збожжа

Источник материала:  
08.08.2018 —

У Беларусі намалацілі больш за 4 млн т збожжаБеларускія аграрыі намалацілі больш за 4 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле інфармацыі на 8 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з больш як 1,460 млн га, што складае 68,3 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 4 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 27,5 ц/га. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017-м па стане на 8 жніўня аграрыі намалацілі 2,794 млн т збожжа. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 88,8 працэнта ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 81,3 працэнта плошчаў, Мінскай — 74,8 працэнта, Гомельскай — 62,8 працэнта, Віцебскай — каля 50 працэнтаў і Магілёўскай — 48,7 працэнта плошчаў.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/economics/view/u-belarusi-namalatsili-bolsh-za-4-mln-t-zbozhzha-70975-2018/

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика